Выбраныя даты:
18 траўня 1961
Нарадзілася ў Мінску ў сям'і музыкантаў (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь). З ранніх гадоў займалася музыкай, вучылася ў спецыяльнай сярэдняй музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
З 1984
Пасля заканчэння кансерваторыі і магістратуры пачала працаваць у Акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гастролі і канцэрты ў краінах Еўропы і Азіі. Лаўрэатка і дыпламантка міжнародных конкурсаў.
2000-2005
Вяла клас фартэпіяна ў расійска-паўднёвакарэйскім універсітэце ў Паўднёва-Сахалінску (Расія) і ў дзяржаўным універсітэце ў Чжэньчжоў (Кітай).
2012–2016
Звяртаецца да фатаграфіі і самастойна вывучае гісторыю фатаграфіі ў свеце і ў Беларусі, а таксама сучаснае мастацтва.
2016
Скончыла курсы фатаграфіі пры Беларускім саюзе дызайнераў. Прымала ўдзел у майстар-класах і выніковых выставах пад кіраўніцтвам Мануэля Шродэра (Германія), а таксама Анастасіі Маркелавай (Расія), Марго Аўчарэнка (Расія).
З 2016
Удзельнічае ў выставах. Правяла персанальную выставу "Гарадская сюіта" ў галерэі Балтыйскай Міжнароднай акадэміі ў Рызе.
2017
Праект "Сакрэтная тэчка" быў абраны ў намінацыі Panasonic Reader's Choice Award Bird in Flight Prize для партфоліё-рэўю з Антуанам д'Агата, Сальваторэ Вітале, а таксама он-лайн партфоліё-рэўю з Rafal Milach, Karolina Gembara па запрашэнні Sputnik Photo.
Сяброўства ў Саюзе фатографаў.
2021
Персанальная выстава "Сакрэтная тэчка" ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура ў Мінску.