Выбраныя даты:
1969
Нарадзілася ў Карэліі (СССР, зараз Расійская Федэрацыя).
У 1989
Скончыла Кунгурскае мастацкае вучылішча (Пермскі край, Расія).
З 1989
Жыла ў Наваполацку (Беларусь).
З 1991
Актыўна ўдзельнічае ў выставачнай дзейнасці.
2007
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (кафедра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва).
На працягу дзесяці гадоў, як член клуба народных майстроў "Прамень" г. Наваполацка, удзельнічала ў міжнародным фестывалі "Славянскі базар" у Віцебску - кірмашы народных рамёстваў "Горад майстроў".
2007-2008
Удзел у сумесных выставах майстроў мастацкай апрацоўкі скуры, галерэя "Славутыя майстры", Мінск.
2007-2008
Удзел у рэспубліканскай выставе "Калядная зорка", галерэя Палаца Рэспублікі, Мінск.
2011
Персанальная выстава "У пошуках гармоніі…", выставачная зала, Наваполацк.
2011
Персанальная выстава "Поры года…", галерэя "Славутасць", Мінск.
2012
Персанальная выстава "Як цудоўны гэты свет…", AtriumGallerie FG RoyalHotel, Рыга, Латвія.
2013
Персанальная выстава "Як цудоўны гэты свет…", Дом Творчасці, Вентспілс, Латвія.
2015
Персанальная выстава "Душа вяртаецца дадому…", галерэя "Славутасць", Мінск.
2016
Персанальная выстава "Сакавіцкія каты", галерэя "Славутасць", Мінск.
2017
Пераможца міжнароднай выставы-конкурсу "Арт-Геаграфія" ў намінацыі "Дэкаратыўнае пано" (Масква, Расія).