Выбраныя даты:
15 лютага 1965
Нарадзілася ў Мінску (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
1980-1984
Вучылася ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы ім. А.Глебава.
1985-1991
Вучылася ў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў на факультэце станковай графікі.
1989
Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.
З 1989
Прымае ўдзел у выставах, у тым ліку персанальных.
1994-1996
Стажыравалася ў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў на кафедры жывапісу.
2003
Персанальная выстава ў Культурным цэнтры Буа д'Арсі (Францыя).
2006
Персанальная выстава ў галерэі OOCKER (Нідэрланды).
2007
Персанальныя выставы ў галерэі PICTURA AETERNA (Брусель, Бельгія) і ў галерэі OOCKER (Нідэрланды).
2010
Персанальная выстава "FARBE.LICHT.GLEICHKLAND" у галерэі ARHOUS GENZEL (Вецлар, Германія).
2014
Персанальная выстава "Міры-Час-Памеры" ў галерэі ATELIER-III (Германія).
2016
Персанальная выстава ў галерэі OOCKER (Нідэрланды).
-
Мастачка аб сваёй творчасці:
«З дзяцінства я была акружаная атмасферай мастацтва. Я пачала свой творчы шлях у першыя гады перабудовы, калі дзесяцігоддзі "сацыялістычнага рэалізму" былі зменены на пошукі творчай індывідуальнасці, уласнага стылю ў Беларусі.
У маіх працах - Чалавек заўсёды цэнтральная фігура. Светапогляд чалавека афарбоўвае гэты свет эмацыйна, запаўняе яго розным сэнсам і значэннямі. Чалавек і цывілізацыя, чалавек і прырода, чалавек і час – медытацыі на гэтыя пытанні даюць мне ідэі для многіх карцін”.