Выбраныя даты:
12 снежня 1981
Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Целяханы (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1999-2003
Вучоба ў мінскім мастацкім вучылішчы ім. А.К. Глебава.
2004-2010
Вучоба ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
2009
Удзельнічаў у акцыі пецябруржскай галерэі parazzziт "parazzziт у Беларускім нацыянальным мастацкім музеі" ў рамках праекта "parazzziт у музеях свету".
2012
Стаў пераможцам конкурсу для маладых мастакоў Smart Art, выйграўшы персанальную выставу ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў", для чаго стварыў партысіпатарны персанальны праект "Непасрэдныя".
2014
Зрабіў фільм з дакументацыі праекта "Непасрэдныя", які паказваў у гэтым жа годзе ў Санкт-Пецярбургу на фестывалі відэа арта "Кахацьглядзець", які праходзіў у галерэі "Непакорныя 17". Таксама ўдзельнічаў з ім у выставе "4 кута" ў галерэі "Люда" ў Санкт-Пецярбургу. У гэтым жа годзе ўдзельнічаў у выставе "Кахацьглядзець" на Непакораных 17 у Санкт-Пецярбургу.
2018-2019
Стварае анлайн праект на платформе facebook "галерэя без назвы і месца".
2019
Стварае перфоманс "Дзіра" ў будынку завода "Гарызонт" у Мінску. Таксама стварае праект "Неўвасобленае" пасля выставы "Арганічная праца" ў прыватнай прасторы ў Брэсце.
2020
Удзел у выставе "Не/вясёлыя карцінкі" ў прасторы КХ у Брэсце. Прымае ўдзел у выставе "Кранальная дыстанцыя" ў мінскай галерэі "Ў". Удзельнічае ў міжнародным анлайн праекце LIVE IN / LEAVING. Удзел у фестывалі "Працуй больш! Адпачывай больш! Тэст тэст тэст" у Мінску.
2021
Удзельнічае ў III Міжнароднай трыенале сучаснай графікі ў Новасібірску. Удзельнічае ў групавой выставе "Папрашу не блытаць!" у прасторы Navicula Artis на Пушкінскай 10 у Санкт-Пецярбургу. Плакат мастака выстаўлены на маштабнай выставе "Кожны дзень. Мастацтва. Салiдарнасць. Супраціў" у Місцецкім Арсенале ў Кіеве.
2022
Стварае персанальны праект "Сто відаў адной гары" ў Мінску.