Каментар аўтара:
"У назве працы адсылка да назвы эсэ Іллі Кабакова "У будучыню возьмуць не ўсіх", і выказванню Пуціна "Мы як пакутнікі трапім у рай, а яны проста здохнуць..."
Як вядома рай добра ахоўнае месца. Намаляваны вартавы месца, такі анёл - спецназавец, які стаіць перад брамай раю. На саміх варотах якія нагадваюць вароты ў Аўшвіц напісана - Ніхто акрамя нас. Гэта слоган паветрана-дэсантных войскаў, эліты войска.
Усё гэта і назва і выява прымушае нас задумацца аб нейкім элітарным, міфічным месцы і аб спосабах і якасцях, дзякуючы якім туды можна патрапіць. Гэтак жа можна разважаць і аб нейкай манаполіі і прыватызацыі, перш за ўсё людзьмі права на лепшае замагільнае жыццё. Ну і нарэшце найважнейшай часткай гісторыі гэтай карціны з'яўляецца думка, што мала таго, што ў рай возьмуць не ўсіх, дык яшчэ і трапіць туды можна толькі пасля смерці. А ў часы войнаў і спецаперацый яна рэдка бывае лёгкай” .