Фільм, прысвечаны праблемам бежанцаў з ЛГБТК+ суполкі, упершыню быў прадстаўлены на вернісажы праекта Выкінутыя з мора паміраць у галерэі HOS (Варшава, 13-15.11.2022).
Фільм звяртае ўвагу гледачоў на пераадоленне гуманітарнага крызісу, звязанага з бежанцамі, і паказвае, што падтрымка неабходна незалежна ад грамадзянства, сексуальнай арыентацыі і нацыянальнасці. Актуальнасць праекта заключаецца ў тым, што ў цяперашні час людзі з-за межаў Украіны часта сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, нягледзячы на тое, што з-за вайны яны знаходзяцца ў такіх жа цяжкіх умовах, а людзі з іх сэксуальнай арыентацыяй знаходзяцца ў групе рызыкі з-за за гамафобіі і трансфобіі.