https://youtu.be/ugpyVbpHZRk?si=o1kxJLBZjxUWHtDY
Візуальная выява скульптуры складаюць два паслядоўных профіля чалавека, якія ствараюць эфект руху ў адным зададзеным кірунку. Тэхнічна гэта дасягаецца двума зрэзамі адной металічнай трубы. Вобраз "трубы" выступае тут сэнсаўтваральным цэнтрам мастацкага выказвання і служыць прамой метафарай камунікацыі і абмену.
У вялікім маштабе (дыяметр трубы 1,9 м) акрамя эстэтычнай задачы аб'ект набывае функцыянальную магчымасць транзітнай пешаходнай зоны, своеасаблівага партала, сімвалічнага ўваходу і выхаду.
Кароткае тлумачэнне ад аргкамітэта конкурсу
Мастак у рамках нашага конкурсу рэалізаваў сваю ідэю ў выглядзе станковай скульптуры (h-45, прадстаўлена на экспазіцыі) і ў выглядзе вулічнага арт-аб'екта (h-220, скульптура гатова і чакае інсталяцыі ў скульптурны парк). Перад рашэннем аб куплі вялікай трубы для пошуку канчатковых формаў і разумення значнасці/суразмернасці быў зроблены поўнапамерны макет (афарбаваны полікарбанат, h-250). Яго рэальныя фатаграфіі ў скульптурным парку выкарыстоўваліся ў афармленні стэнда мастака. Таксама экспазіцыю дапаўняюць эскізы гэтай серыі.
Усё вышэйапісанае з'яўляецца конкурсным праектам ТРАНЗІТ-АБ'ЕКТ мастака Руслана Вашкевіча.
-thumb.jpg?alt=media&token=634cf4f7-88bb-408d-9f31-5ed1222cca49)



