Гэты праект - даследаванне партрэта паляўнічага, спроба зразумець яго матывацыю, падвергнуць сумневу стэрэатып мужнага здабытчыка і разбурыць атмасферу загадкавасці палявання.
Зыходныя фатаграфіі былі зроблены паляўнічымі і свабодна распаўсюджваліся ў сацыяльных сетках. Зыходныя мэты стварэння і публікацыі гэтых фатаграфій паляўнічымі складаліся ў дэманстрацыі чалавечай сілы, гонару паляўнічага, радасці і кропак судотыку з прыродай. Выкарыстоўваючы рамантычны пейзаж, я спрабую вярнуць павагу і рэальную каштоўнасць жыцця і смерці, якія яны страцілі, з'явіўшыся ў медыя-прасторы.
Ці маем мы права штучна змяняць "баланс" прыроды? Ці магчыма гэта ўвогуле?