15 снежня 1884
Нарадзіўся ў мястэчку Магільна Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер - Уздзенскі раён Мінскай вобласці) у сям'і інжынера Савелія Зака.
1902
Пераехаў у Францыю, у Парыж. Наведваў Нацыянальную вышэйшую школу прыгожых мастацтваў. Займаўся ў прыватнай мастацкай школе - Акадэміі Каларосі.
1903
Здзейсніў падарожжа па Італіі, быў у Рыме і Фларэнцыі, у канцы года пераехаў у Германію, у Мюнхен, дзе прадоўжыў сваё навучанне ў мастацкай школе жывапісца-рэаліста Антона Ажбе.
1904
Вярнуўся ў Парыж. Пісаў партрэты, пейзажы, ідылічныя і жанравыя кампазіцыі.
Рэгулярна выстаўляў працы ў Восеньскім салоне (1904–1925, з перапынкамі), салоне Незалежных (1906–1912), Цюільры (1904, 1925). Прымаў удзел у шэрагу групавых выставак, напрыклад, у выставе парыжскага Таварыства польскіх мастакоў у 1912 годзе ў Барселоне, выставе "Armory Show" ("Арсенальная выстава") у 1913 годзе ў Нью-Йорку; Венецыянскай біенале 1914 года, іншых.
Таксама арганізаваў шырокі паказ сваіх прац на персанальнай выставе, якая адбылася ў 1911 годзе ў парыжскай галерэі "Druet".
1912–1914
Працуе выкладчыкам у парыжскай прыватнай школе Акадэміі Ла Палет (Académie La Palette).
1914–1916
Жыў на поўдні Францыі (Ніца, Сэнт-Пол-дэ-Ванс і Ванс), ажыццявіў падарожжа ў Швейцарыю.
1916
Разам з сям'ёй пераехаў у Польшчу, жыў у горадзе Чэнстахова, часта наведваючы Варшаву. Удзельнічаў у выставах польскіх мастакоў-авангардыстаў, якія прадстаўлялі ў мастацтве Польшчы канца 1910-х - пачатку 19200-х гадоў працягу «фармізм» (Кракаў, 1917; Львоў, 1920)); выставах у Варшаве Польскага мастацкага клуба (1917–1919), Новага гурта (1918). У 1917 годзе ў Варшаве адбылася і персанальная выстава твораў Яўгена Зака.
1921
Стаў адным з заснавальнікаў Асацыяцыі польскіх мастакоў "Рытм".
1921
Пераехаў у Германію, жыў у Берліне і Боне, супрацоўнічаў з часопісам "Kunst und Dekoration".
1922
Вярнуўся ў Францыю, у Парыж. Актыўна працаваў і выстаўляўся.
15 студзеня 1926
Мастак памёр у Парыжы, быў пахаваны на могілках Манпарнас.