Супольнасць даследніц і актывістаў, якія разглядаюць гендэрныя даследаванні не толькі як шматабяцальную вобласць ведаў, але і як магчымасць змяніць свет да лепшага.
З 1997 года Цэнтр арганізаваў серыю канферэнцый, семінараў, трэнінгаў і курсаў; апублікаваў некалькі кніг, тэматычных тамоў часопісаў, календароў, правёў некалькі даследчых праектаў.
-
Выбраныя даты:
1997
Цэнтр гендэрных даследаванняў быў заснаваны пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Мінску пры падтрымцы Фонда Джона Д. і Кэтрын Т. МакАртураў.
2000
Першай магістарскай праграмай мінскага ЕГУ была магістарская праграма па гендэрных даследаваннях.
2005
Пасля пераезду ЕГУ ў Вільнюс Цэнтр працягнуў сваю дзейнасць, у тым ліку даследаванні, адукацыю, актывістскія праекты — як у Беларусі, так і ў Літве.
-
Навукова-даследчыя напрамкі:
Сацыяльная стратыфікацыя постсавецкіх таварыстваў: пол, клас, нацыя
Гендэрныя рэпрэзентацыі ў візуальнай культуры і фемінісцкае куратарства
Гендэр, мабільнасць і правы чалавека
Гендэр і масавыя камунікацыі
Гендэр і эканоміка
Гендэр, навука і тэхналогіі
Гендэр і мова
Гей і лесбі-даследаванні / Квір-даследаванні
-
Кіраўнікі цэнтра:
Алена Гапава, заснавальніца
Уладзіслаў Іваноў, каардынатар