Выбраныя даты:
18 снежня 1936
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
Першы здымак быў апублікаваны ў 1957 у газеце "Знамя юности".
Член фотаклуба "Мінск" з 1965.
Тройчы абіраўся старшынёй праўлення фотаклуба «Мінск» (1970–1978; 2004–2012; 2013–2014).
У 1971 прыняў удзел у арганізацыі першай з чатырох выставак «Фатаграфіка», якія сталі сімвалам беларускай фатаграфіі 1970-80-х гадоў. Выстава “Фотаграфіка” атрымала статус “усесаюзнай”, прыцягваючы ў Мінск фотааматараў з іншых савецкіх рэспублік.
З 1975 працаваў фотакарэспандэнтам газеты «Голас Радзімы», затым - у БелТА. У фотарэпартажах спалучаў дакументальнасць выявы і мастацкасць вобраза, адлюстроўваў самабытнасць прыроды і жыхароў Беларусі.
У сваёй творчасці аддаваў перавагу манахромнай фатаграфіі. Сярод фатографаў-папярэднікаў асабліва захапляўся творчасцю Яна Булгака.
Аўтар і ўдзельнік больш за 120 персанальных і групавых, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак. Значныя праекты: “Хатынь”, “Вытокi”, “Мая Беларусь”, “Браслаўшчына”, “Нёманскі шлях”, “Ад прадзедаў з пакон вякоў” і інш. », якую ўбачылі ў Беларусі, Польшчы, Германіі і Нарвегіі.
Фотаальбом Яўгена Казюлі «Хатынь», які вытрымаў чатыры выданні, увайшоў у залаты фонд беларускай фатаграфіі.
Яўген Казюля - ганаровы член Львоўскага і Магілёўскага фотаклубаў, беларускага грамадскага аб'яднання "Фотамастацтва".
26 красавіка 2014
Памёр у Менску.