"Reality Surfing" - праект, які аб'ядноўвае элементы мастацкага даследавання, перформансу і інсталяцыі. У ім аўтары калектыва PYL выяўляюць новыя ўзаемасувязі паміж штодзённымі аб'ектамі праз іх матэрыяльнасць і прысутнасць у адной прасторы.
Праект часткова ўжывае канцэпцыі з вобласці сучасных філасофскіх плыняў (напрыклад, Новага матэрыялізму, Арыентацыі на аб'ект) да кантэксту постдраматычнага і аб'ектнага тэатра, але ў асноўным імкнецца інтуітыўна выявіць жыццяздольнасць і далікатнасць у тым, што лічыцца паўсядзённым і звычайным.