Работы знаходзяцца ў прыватных сходах Расэла Джосліна (ЗША), Томаса Грайчэна (Германія), Патрыка Клейна (Францыя) і Данііла Ландау (Расія).
-
Выбраныя даты:
19 ліпеня 1983
Нарадзіўся ў Віцебску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
2012
Калектыўная выстава "Ex oriente lux", AFF-gallery, Берлін.
2014
Персанальная выстава "I wanna be a contemporary artist", Галерэя "Ў", Мінск.
2014
Калектыўная выстава Ex oriente lux, AFF-gallery, Берлін.
2014
Калектыўная выстава BY NOW у рамках 6-га Еўрапейскага месяца фатаграфіі, Берлін.
2014
Персанальная выстаўка “Кунсткамера”, Музей Сучаснага Мастацтва, Мінск.
2015
Персанальная выстава "Тэорыя гісторыі", ВЦСІ, Віцебск.
2016
Стыпендыят праграмы Gaude Polonia, Польшча.
Апублікавана арт-кніга "Алексіяда", Варшава.
2017
Персанальная выстава «Алексіяда», Беласток.
Персанальная выстаўка “Мінулае дасканалае”, Мінск.
Прэмія "Арт-Беларусь" Восеньскі салон 2017.
2019
Апублікаваны зборнік навэл «Залаты час», Мінск.
2018
Праект "Эдэмскі сад", Восеньскі салон 2018, Мінск.
2020
Калектыўная выстава "Алфавіт вайны", НЦСІ, Мінск.
-
Фатограф пра свае партрэты: "Добрая фатаграфія ўсяго толькі вынік, які пацвярджае, што фатограф быў шчыры ва ўсім: ад кнігі, якую ён учора прачытаў, да колеру чаравік і мадэлі камеры. Сумленны партрэт - індыкатар цэласнага і правільнага жыцця. Толькі нельга забываць, што жыццё ў кожнага сваё, і прытрымліванне чужых правілаў - бессэнсоўна.
Дайда Марыяма казаў, што фатаграфія звязана з пошукам існуючых малюнкаў.
У партрэце так не атрымоўваецца.
Ты адначасова з пошукам ствараеш тое, што шукаеш.
Таму добры партрэт з'яўляецца нечакана. Гэта заўсёды няўпэўнены эксперымент, у якім правілы з'яўляюцца на матавым шкле і тут жа знікаюць.
Партрэт - шчыра створаная невядомасць".