Каментар да працы куратаркі Ілоны Дзяргач пад час выставы "Калі формы становяцца стаўленнем":
Інсталяцыя тычыцца накоплівання энергіі і працэсу трансфармацыі, перадачы змен. Сабакі анлайн – гэта сапраўдныя скульптуры дзвюх сабак, якіх мы сюды не змаглі прывезці з-за палітычных і біялагічных меж. Дзякуючы анлайн-прыладам мастачка знайшла магчымасць паказаць іх. Сабакі здольныя гэтак да атакі, як і абароны. Усё залежыць ад таго, на якім баку мяжы або рэчаіснасці яны знаходзяцца.