Выбраныя даты:
12 лістапада 1940
Нарадзіўся ў Мікалаеве Украінскай ССР (цяпер Украіна).
1946
Сям'я мастака пераехала ў Слуцк . Дома панавала мастацкая атмасфера, бацька працягваў маляваць сам і заахвочваў сына да гэтага занятку.
Будучы мастак наведваў студыю выяўленчага мастацтва Уладзіміра Садзіна .
1961–1966
Пасля школы вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава).
Будучы студэнтам, шукаў сябе ў розных тэхніках і відах мастацтва - друкаванай і кніжнай графіцы, акварэлі, паралельна займаючыся жывапісам.
1965
Прыняў удзел ва Усесаюзнай выставе маладых мастакоў у Мастацкім музеі. Карціны "Аўтапартрэт з лімонам" і "Нацюрморт з прасам", прадстаўленыя на выставе, выклікалі здзіўленне ў прадстаўнікоў афіцыйнага мастацтва сваім відавочным антаганізмам сацрэалізму.
1980
З гэтага моманту цалкам прысвяціў сябе жывапісу , эксперыментуючы ў творах з героямі ўласнай міфалогіі, поўнай утоеных метафар і алегорый.
2005
Быў аб'яўлены Кембрыджскім універсітэтам "Чалавекам года" .
12 жніўня 2015
Памёр у Мінску .