Выбраныя даты:
23 сакавіка 1896
Нарадзіўся ў Петрыкаве (Мінская губерня, Расійская Імперыя, цяпер горад Гомельскай вобласці, Рэспубліка Беларусь) у сям'і служачага, неўзабаве пераехаў з бацькамі ў горад Гарадок Віцебскай губерні, дзе і правёў дзяцінства і юнацтва.
1913-1914
Атрымаў мастацкую адукацыю ў віцебскай школе-майстэрні Юдаля Пэна.
1916-1917
Вучыўся ў Адэсе ў мастацкай школе прафесара Юлія Бершадскага.
1917
Вярнуўся ў Гарадок.
1917-1923
Працаваў настаўнікам малявання ў сярэдняй школе, дэкаратарам Народнага дома імя У. І. Леніна, загадваў студыяй выяўленчага мастацтва.
1923
Пераехаў у Віцебск, дзе пачаў працаваць упраўляючым клуба "Чырвоны будаўнік". Адначасова ён працягваў навучанне ў майстэрні Юдаля Пэна да 1926 года.
З 1929
Удзельнічаў у мастацкіх выставах.
1931–1941
Выкладаў у Віцебскай мастацкай вучэльні.
1937
Скончыў курсы ўдасканалення мастакоў пры Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў прафесара Сямёна Абугава.
З 1940
Член Саюза мастакоў БССР.
1941
Быў прызначаны дырэктарам Віцебскага мастацкага вучылішча.
1941
Прыняў удзел у сумеснай выставе работ з А. Бразерам.
1941-1945
У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі ў дарожна-будаўнічым батальёне. Пасля вайны Леў Лейтман прыехаў у Мінск, прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі Мінскага мастацкага вучылішча.
1947-1958
Сумяшчаў творчую працу з працай настаўніка і загадчыка кафедры ў Мінскім мастацкім вучылішчы.
1956
Персанальная выстава ў Менску.
1966
Персанальная выстава ў Менску.
1967
Атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.
20 верасня 1974
Мастак памёр у Менску.
2021
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь прайшла персанальная выстава графічных і акварэльных работ Льва Лейтмана, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння мастака.