Грамадская некамерцыйная ініцыятыва. Галоўная ідэя галерэі NOVA: садзейнічаць развіццю ў Беларусі неангажаванай аўтарскай фатаграфіі, якая ўсведамляе сваю дакументальную прыроду і гаворыць з гледачом на сучаснай візуальнай мове.
Галерэя паказвала першыя персанальныя выставы пачаткоўцаў-фатаграфак, працы прызнаных аўтарак, а таксама старую беларускую фатаграфію. NOVA актыўна супрацоўнічала з замежнымі прадстаўніцтвамі, акрэдытаванымі ў Рэспубліцы Беларусь, дзякуючы чаму экспанавала выставы нямецкай, польскай, французскай, амерыканскай, шведскай, бельгійскай, чэшскай фатаграфіі. Зрэдку ў NOVA можна было ўбачыць графіку, жывапіс, усталёўкі.
З траўня 2011 «NOVA»
-
Выбраныя даты:
1996
Галерэя візуальных мастацтваў NOVA была заснавана на базе Цэнтральнай публічнай бібліятэкі ім. Янкі Купалы ў Менску як грамадская ініцыятыва.
1996-2009
Праіснавала на базе бібліятэкі галерэя.
Снежань 2009 – май 2011
Галерэя існавала толькі ў інтэрнэце , займаючыся як пошукамі свайго новага фармату, так і пошукамі новай выставачнай прасторы.
2011
Галерэя NOVA аднавіла сваю дзейнасць у партнёрстве з Мінскім Цэнтрам фатаграфіі, заявіўшы аб змене фармату дзейнасці галерэі ( «па версіі 2.0 галерэя NOVA будзе ўяўляць сабой не толькі выставачную пляцоўку для дэманстрацыі твораў фотамастацтва, але і прастору для дыскусійнай і асветніцкай працы» ). На практыцы гэта азначае, што доступ у галерэю для прагляду экспазіцыі адчынены толькі па суботах. Па суботах таксама перыядычна арганізуецца паказ фільмаў пра фатаграфію і сустрэчы з фатографамі.
2013
Праца галерэі і яе сатэлітных праектаў спынена.
З 2013
Праект існуе як інтэрнэт-супольнасць.