Інструкцыі - першы тэматычны блок праекта #дамазручнаяўпобыце, задача якога зрабіць бачнымі формы праявы няроўнасці ў розных сітуацыях: прафесійных, бытавых, публічных і іншых. З дапамогай аформленай у выглядзе плакатаў статыстыкі праект звяртае ўвагу на механізмы няроўнага размеркавання сацыяльных і эканамічных даброт і прывілеяў.
Інфаграфіка заснавана на афіцыйнай статыстыцы па няроўным размеркаванні даброт і абавязкаў мужчын і жанчын у беларускім грамадстве. Інструкцыі падзелены на 4 сферы: дом, дзіця, адукацыя і праца.
Гэты аскетычны візуал добра ілюструе мову лічбаў і паказвае, што жанчыне "зручнай у побыце" самой аказваецца жудасна няёмка.
Пасля калекцыя была дапоўнена яшчэ двума інфаграфікамі: статыстыкай па хатнім гвалце ў адносінах да жанчын і статыстыкай па хатнім гвалце ў адносінах да дзяцей у якасці аргументаў на карысць таго, каб задумацца над неабходнасцю законапраекта аб супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Беларусі.