"Мясцовыя" — праект, які даследуе праблему міграцыі насельніцтва і канцэпцыю межаў, рашэнні аб якіх увесь час уплываюць на наша жыццё. Звычайна мы звязваем межы з працэсамі перасоўвання людзей, але гісторыя падае нам сітуацыі, калі межы "мігруюць" над насельніцтвам. Прыехаўшы з Беларусі і знаходзячыся ў Польшчы, я стала сведкай траўматычнага досведу ранейшых часоў, калі каля траціны земляў даваеннай Польшчы былі далучаныя да Савецкага Саюза, а ўзамен ён атрымаў землі, якія раней уваходзілі нямецкай дзяржавы. Прымусовае перасяленне на перыферыйныя тэрыторыі змяшала жыцці мільёнаў людзей усіх нацыянальнасцей.
У фотапраекцыях я размяшчаю архіўныя выявы будынкаў, прыроды з тэрыторый, якія раней лічыліся адзіным цэлым, але зараз размешчаны па розныя бакі мяжы. Хаця фотапраекцыі рабіліся ў розных краінах і месцах, іх дакладныя крыніцы вызначыць складана. Межы ўмоўныя і навязаныя, неба і зямля - адно адзінства.
Траўма, настальгія і каханне, выпрабаваныя людзьмі падчас пошуку сваёй новай хаты, знайшлі сімвалічны выраз у выглядзе коўдру. Сем'і з беларускага, польскага і нямецкага боку далі мне свае асабістыя архівы для працы над гэтай тэмай.
Цяперашні міграцыйны крызіс, які разгарэўся на тэрыторыі Беларусі і Украіны, няхай і рознага характару, стаў яшчэ адным элементам бясконцай праблемы, калі геаграфічныя, палітычныя карты становяцца даведнікамі нашага жыцця.
Праект складаецца з усталёўкі з коўдрай, друкаванымі фатаграфіямі і слайд-шоў.