Выбраныя даты:
1949
Нарадзіўся ў Магілёве.
1984
Стаў членам Саюза мастакоў Беларусі.
Работы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, ДМГ, ГРМ, прыватных калекцыях па ўсім свеце.
16 сакавіка 2016
Памёр у Менску.
-
З успамінаў Аляксея Марачкіна пра майстра:
"Маючы творчую майстэрню ў Мінску на Нямізе, больш часу праводзіў у маці, у драўлянай даваеннай хаце. За некалькі метраў ад дома была трухлявая гаспадарчая пабудова — застаронак. Без вокнаў.
Алег адмыкаў стары іржавы замак, расчыняў абедзве дзверы гумна і дзённае святло асляпляла прамянямі ўсе схаваныя ў гэтым хляве багацця. А там стаяў мальберт, які трывала падтрымліваў няскончанае палатно мастака. «Гэта мая вясковая майстэрня. З лета і да глыбокай восені, да маразоў я тут прывязаны да гэтага мальберта, да маіх палотнаў"."
"Яго сціпласць была бязмежная… Ніхто не можа ўспомніць, каб ён калі-небудзь узышоў на трыбуну і павучаў сваіх калегаў. А калі ён выкладаў у Акадэміі мастацтваў, на перапынках за ім гуськом ішла моладзь. Для яе ён быў бясспрэчным аўтарытэтам. А яго аўтарытэтамі. былі такія мастакі, як Альгерд Малішэўскі, Іван Карасёў, з ранейшых беларускіх класікаў — Міхась Філіповіч, Міхась Станюта і Раман Семашкевіч."
"У самога ў кішэні заўсёды быў невялікі нататнік для замалёвак. "Працую кожную хвіліну. Ёсць задума напісаць буйнафарматнае палатно "Купалле". А яшчэ ў Палацы мастацтваў паказаць свае малюнкі. Іх у мяне незлічонае мноства"."