Выбраныя даты:
29 лістапада 1908
Нарадзіўся ў горадзе Баку (Расійская Імперыя, зараз Азербайджан).
1922
Сям'я пераехала ў Мінск.
1924-1927
Працаваў у майстэрні тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва Першага Беларускага драматычнага тэатра (БДТ-1) пад кіраўніцтвам А.П.Марыкса і К.С.Ціханава.
1927-1930
Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме ў Віцебску.
З 1930
Удзельнічае ў мастацкіх выставах.
1934
Першая персанальная выстава мастака.
1935-1936
Навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў А.М.Чаркаскага і К.Н.Ялевы.
З 1940
Член Беларускага саюза мастакоў.
1946-1961
Красоўскі быў удзельнікам усесаюзных мастацкіх выставак у Маскве — у 1946, 1950, 1957 і 1961 гадах.
1957
Удзельнічаў ва ўсесаюзнай выставе эстампа ў Ленінградзе.
1962
Удзельнічаў ва ўсесаюзнай выставе эстампа ў Кіеве.
1968
Персанальная выстава ў Менску.
1969
Персанальная выстава ў Гродне.
1974
Персанальная выстава ў Менску.
14 ліпеня 1980
Памёр у сваёй майстэрні, працуючы над групавым партрэтам беларускіх мастакоў і мастацтвазнаўцаў.