Выбраныя даты:
18 лістапада 1965
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1980-1984
Вучыцца на жывапісна-педагагічным аддзяленні ў Мінскім мастацкім вучылішчы ім. А. Глебава.
1988-1993
Вучыцца на аддзяленні мастацкага мадэлявання ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
1994-2003
Да смерці Уладзіміра Мулявіна - мастачка па касцюмах у ансамблі "Песняры".
1996-2001
Мастачка тэатральных майстэрняў Тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
2001
Мастачка-пастаноўшчыца Дзяржаўнага музычнага тэатра Беларусі.
-
Праца ў кінавытворчасці:
Мастачка па касцюмах у мастацкіх фільмах «Анастасія Слуцкая» ( «Беларусьфільм» , у суаўтарстве з Аленай Ігрушай , 2002/ за гэтую працу атрымала плацінавы спецыяльны прыз Best Design Costume на міжнародным кінафестывалі ў Х'юстане), «Трамвай у Парыж» ( «Беларусьфільм») 2009-2010). Мастачка-дэкаратарка – х/ф “Трэцяе неба” ( “Піраміда” , Масква, 2007).