Чалавечы час - частка сакральнага, і ён заўсёды знаходзіцца на мяжы цыклічнасці і лінейнасці. Святы - галоўныя кропкі гадавога каляндарнага цыкла. У старажытнасці Новы год пачынаўся вясной, якая лічылася "спускам года".
Беларускія вясновыя святы больш шматлікія за святы іншых сезонаў. Галоўны з іх - Вялікдзень. Як сьвятло нараджаецца з цемры, так нявыяўленае становіцца праяўленым, старое і вечнае - малым і часовым, мудрае і дасведчанае - чыстым і адкрытым.
Усе матэрыяльныя і нематэрыяльныя складнікі комплексу святкавання Вялікадня ў Палескім рэгіёне Беларусі сведчаць аб глыбокім разуменні непарыўнай сувязі розных форм жыцця і адпаведнасці процілеглых сістэм ведаў аб уладкаванні свету.