ARTONIST – сацыякультурны праект, створаны культурнымі мэнэджэркамі Ірынай Лукашэнкай і Вольгай Мжэльскай, і мастаком Bazinato.
Сацкульт-праект ARTONIST створаны для ўсіх, хто працуе ў сферы мастацтва ці яшчэ толькі хоча разабрацца ў ім.
На сённяшні дзень у рамках праекту ARTONIST праводзяцца сустрэчы з мастакамі, арт-туры, даследаванні, ствараюцца адукацыйныя відэа-лекцыі аб мастацтве, арганізоўваюцца творчыя рэзідэнцыі.
-
Заснавальнікі аб праекце:
“Мы стойка перакананыя: не трэба мець мастацкую адукацыю, каб займацца мастацтвам. Яна ўжо жыве ў кожным з нас. Бо яна — пра нас.
ARTONIST - гэта ваш праваднік, адэпт і сябар у свеце мастацтва.⠀
ARTONIST не мае дакладных межаў і ўмоўнасцяў. Ён пра сінэргію: гатовы прымаць для агульнай справы і адпускаць па патрабаванні. Да нас можна далучацца, каб разам ствараць, вучыцца, ствараць агульныя праекты, можна існаваць паралельна, можна ігнараваць нашае існаванне зусім. Але мы ёсць, і нас не спыніць”.
-
Выбраныя даты:
2019
Падстава праекту.