"Вузельчык на смерць", "смертнае", "смяротнае", "смяротны вузел" — гэты набор называюць па-рознаму. Старыя людзі рыхтуюць адзенне на смерць, каб і «на тым свеце» быць не горшым за іншых, каб сярод памерлых іх прызналі свае Дзяды.
Мы распыталі Ніну Міхадзюк (84 гады), Аляксандру Стасюк (93 гады) і Насту Міхадзюк (81 год), што яны захоўваюць у сваіх вузельчыках на смерць — і шмат чаго даведаліся пра жыццё.
Тэкст: Сняжана Інанец
Фота: Зміцер Брушка