Выбраныя даты:
30 снежня 1974
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
Скончыў дзве мастацкія школы, Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. Глебава па спецыяльнасці «мастак-афарміцель» і гістарычны факультэт Інстытута гісторыі мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта. Стажыраваўся ў Музеі сучаснага мастацтва "Замак Уяздоўскі" (1998–1999 гг., 2000–2001 гг.). Удзельнік мастацкай рэзідэнцыі Künstlerhause у Boswil, Швейцарыя (1999 г.).
У 2001 годзе разам з аднакурснікам па маст. вучылішчу Віталём Дзегцярова ствараюць арт-групу an angelico (ад імя італьянскага мастака Fra Angelico).
У 2010 годзе мастак вярнуўся да жывапісу. У дадзены момант сумяшчае індывідуальную творчасць: малюнак, жывапіс і фатаграфію з сумеснай творчасцю па відэа-арту ў гурце an angelico.
Цэнтральныя тэмы творчасці мастака: сучасная іканаграфія выявы Марыі і выявы Смерці.
У 1992 годзе прымаў удзел у групавой выставе "Урокі нядобрага мастацтва".
-
Спасылкі:
Персанальны сайт мастака. http://www.antonsnt.com/