Фестываль Terra Nova праводзіцца з мэтай стымулявання прымянення новых тэхналогій у выяўленчым мастацтве, развіцця камп'ютарнай графікі і мультымедыямастацтва, актывізацыі творчых кантактаў паміж мастакамі розных краін, уключэнні ў мастацкі працэс новага пакалення аўтараў. Terra Nova з'яўляецца зручным эксперыментальным полем, дзе выяўляецца новы экзістэнцыйны сэнс творчасці. У структуры фестывалю прадугледжаны тры праграмы: конкурсная, прагляд, гасцёўня. Наведвальнікі форума могуць пазнаёміцца з выставай лічбавай фатаграфіі і камп'ютарнай графікі. У час фестывалю праходзіць конкурс, вынікі якога ацэньвае аўтарытэтнае журы. Творы будуць разгледжаны ў намінацыях "Лічбавае фота", "Камп'ютарная графіка", "Відэаарт", "Відэакліп музычны", "Анімацыя", "Рэкламны ролік", "Кароткі метр". Конкурсныя работы ацэньвае аўтарытэтнае міжнароднае журы. Сучасная эпоха - гэта свет, дзе кампутар заваёўвае ўсё новыя і новыя тэрыторыі жыццёвай прасторы, пры гэтым якасна мяняе інфармацыйна-сацыяльны кантэкст паўсядзённага жыцця. Сучасная мастацкая культура, якая структуруе ў сабе сеткавыя прасторы і актыўна засвойвае камп'ютарныя тэхналогіі, мадэлюе ў яркай гульнявой форме новую рэальнасць - віртуальную.
I Мінскі Міжнародны фестываль лічбавага мастацтва Terra Nova - з 8 кастрычніка па 20 кастрычніка 2009
ІІ Мінскі Міжнародны фестываль лічбавага мастацтва Terra Nova - з 14 кастрычніка па 19 лістапада 2010
ІІI Мінскі Міжнародны фестываль лічбавага мастацтва Terra Nova - з 13 па 20 снежня 2011
ІV Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва Terra Nova - з 28 лістапада па 23 студзеня 2013