Выстава даследуе пачуццё «туга» - глыбокую трывогу і цяжар на сэрцы, уласцівыя беларус_кам і іх рэчаіснасці. Працы артыст_ак дэманструюць спосабы ператварэння пачуццяў у дзейную сілу, адкрываючы новыя прасторы для чынаў і думак. Яны змяняюць сістэмы, уносячы ў дыскурсіўны рэжым невялікія ўнутраныя перамяшчэнні.
Назва крытычна і самаіранічна ставіцца да хуткага спосабу перадачы ведаў - курса - то бок набору кандэнсаванай лекцыі як сродку ад інфармацыйнага шуму, які выклікае абыякавасць і маральную апатыю ў часы шматлікіх крызісаў. Гэта таксама моўная гульня, якая адсылае да курса як траекторыі/руху да дзеяння, бунту, супраціву.
_
Radio Kapitał: