Выбраныя даты:
8 сакавіка 1917
Нарадзіўся ў Петраградзе (Расійская імперыя, зараз Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя).
1921
Сям'я мастака пераехала ў Оршу (Рэспубліка Беларусь).
1933-1937
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Нараўне з жывапісам і графікай, паспяхова асвоіў мастацкую лепку, што ў далейшым прывяло да канчатковага прафесійнага выбару — стварэння скульптурных кампазіцый.
1940
Адбылася першая выстава як скульптара. Адначасова з гэтай падзеяй адбыўся пераезд у Менск. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў радавым на фронт, у супрацьтанкавую артылерыю.
1946
Вярнуўся ў Менск .
1950
Прыняў удзел у афармленні беларускага павільёна ў Маскве на ВДНГ СССР , для чаго былі створаны скульптурная кампазіцыя "Беларусь працоўная" і фігура савецкага партызана, Героя Вялікай Айчыннай вайны Заслонава.
1955
За важкі ўклад у беларускую культуру прысвоілі званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР .
1963
Было прысвоена званне Народнага мастака БССР .
1965-1969
Сумесна з архітэктарамі Юрыем Градавым, Валянцінам Занковічам і Леанідам Левіным працаваў над стварэннем манумента "Непакорны чалавек" у мемарыяльным комплексе "Хатынь".
1970
За стварэнне манумента ў Хатыні першым з беларускіх мастакоў быў удастоены Ленінскай прэміі .
28 верасня 1976
Памёр у Менску.