Партрэты - другі тэматычны блок, у якім арт-група #дамазручнаяўпобыце распавядае пра жанчын, якія стаялі ля вытокаў вялікіх інфраструктурных змен у грамадстве.
Цыкл партрэтаў вялікіх жанчын дазваляе не толькі нагадаць аб тым, што ў гісторыі часта няма жаночых імёнаў не таму, што яны адсутнічаюць, а таму што гісторыі часта пішуць тыя, хто адмаўляецца іх туды ўключаць. Акрамя таго, імёны Боны Сфорцы, Надзі Хадасевіч-Лежэ, Веры Ермалаевай, Алаізы Пашкевіч і Алены Аладавай нагадваюць аб тым, што дамы могуць быць зручныя або нязручныя ў побыце, але цалкам дакладна маюць права быць актыўнымі суб'ектамі палітычнага, культурнага і сацыяльнага жыцця.