Выбраныя даты:
11 (24) сакавіка 1908
Нарадзіўся ў вёсцы Звяровічы Віцебскай губерні (РСФСР, зараз вёска ў Смаленскай вобласці, Расія).
1930
Скончыў аддзяленне жывапісу Віцебскага мастацкага тэхнікума.
1955-1968
Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
1955
Прадстаўленне помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну на ВДНГ у Маскве, над якім працяглы час працаваў скульптар.
Было прысвоена званне Народнага мастака БССР .
1967
Стварыў мадэль помніка Скарыну для Полацка (горад у Беларусі). Адліць з бронзы скульптуру ён не паспеў, гэта зрабілі за яго вучні — скульптары Ігар Глебаў і Андрэй Заспіцкі.
1976
Пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за помнік Францішку Скарыну ў Полацку.
2 кастрычніка 1968
Памёр у Менску.