Выбраныя даты:
27 жніўня 1962
Нарадзіўся ў Мінску ў творчай сям'і, маці - пісьменнік і мастак, бацька - мастак і дызайнер. Дзед жывапісца - легендарны Канстанцін Заслонаў, Герой Савецкага Саюза, выдатны арганізатар і кіраўнік падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі акупаванай Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У горадзе Орша адкрыты Мемарыяльны музей Канстанціна Заслонава, а на прывакзальнай плошчы горада ўстаноўлены помнік герою. Аб ім напісаны кнігі, зняты кінафільмы.
1985
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, цяпер акадэмія мастацтваў . Потым вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у народнага мастака Міхаіла Савіцкага.
1990
Стаў членам Беларускага саюза мастакоў . З'яўляецца ўдзельнікам міжнародных і персанальных выставак.
-
Мастак аб сваёй практыцы:
"Мае вобразы — з тэатра, са стылістыкі оперы, умоўнай, драматычнай, калі верыш і не верыш адначасова, я раблю нешта на грані "кітча" і "не-кітча", каб у людзей гэта выклікала адчуванне шчасця фізічна." Гэта, мусіць, правільна, гэта, у сутнасці, мэта мастацтва."