Выбраныя даты:
1961
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, цяпер Рэспубліка Беларусь).
1972 - 1979
Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і па выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка.
1979 - 1984
Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на кафедры манументальна-дэкаратыўнага жывапісу.
1987 - 1995
Прымаў удзел у выставах у складзе групы "Форма".
1999
Член Беларускага саюза мастакоў.