Выбраныя даты:
18 верасня 1984
Нарадзілася ў Вільні (Літва).
Скончыла бакалаўрыят Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства» (абодва – 2006) і магістратуру ЕГУ па спецыяльнасці «Візуальныя і культурныя даследаванні» (2010).
Вывучала музейную справу ў магістратуры Школы Луўра (Парыж, Францыя, 2012).
Працавала навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2008–2015), выкладала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (2007–2013).
З 2015 - куратарка карпаратыўнай калекцыі твораў мастацтва Белгазпрамбанка.
Асноўныя куратарскія праекты:
Выстава італьянскага мастака Гаспар Манаса «Партрэты буйным планам» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск, 2013)
Арт-праект "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" (Палац мастацтва, Мінск, 2015)