engrus
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
  • 2001
  • 2000
  • 1999
  • 1998
  • 1997
  • 1996
  • 1995
  • 1994
  • 1993
  • 1992
  • 1991
  • 1990
  • 1989
  • 1988
  • 1987
  • 1986
  • 1985
  • 1982
  • 1977
  • 1976
  • 1974
  • 1972
  • 1971
  • 1970
  • 1969
  • 1962
  • 1960
  • 1958
  • 1956
  • 1954
  • 1953
  • 1952
  • 1937
  • 1932
  • 1930
  • 1927
  • 1925
  • 1921
  • 1920
  • 1919
  • 1912
  • 1891

2024

2023

2022

2021

2020

2019

2018

2017

2016

2015

2014

2013

2012

2011

2010

2009

2008

2007

2006

2005

2004

2003

2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

1994

1993

1992

1991

1990

1989

1988

1987

1986

1985

1982

1977

1976

1974

1972

1971

1970

1969

1962

1960

1958

1956

1954

1953

1952

1937

1932

1930

1927

1925

1921

1920

1919

1912

1891

Instant

Максім Дасько 2011–2012
Праект існуе ў выглядзе сямі альбомаў.

Апісанне праекта:

Упэўнена можна сказаць, што фатаграфія шчыльна і непарыўна звязана па сваёй прыродзе, акрамя ўсяго іншага, з часам. Яна дае магчымасць наблізіцца да ўсведамлення таго, якое месца займае мінулае ў струмені плыні часу. Найбольш ясна гэта якое адчуваецца з дапамогай тэхнікі маментальных здымкаў, дзе адбітак готаў адразу, тут і цяпер, на месцы здымкі, скарачаецца часавая дыстанцыя паміж уражаннем ад убачанага да націску на спуск і атрыманнем гатовай выявы. Імгненнасць, рэчаіснасць, аднастадыйнасць маментальнага адбітка дазваляе злавіць істоту мінулага.

Спыненага часу, як мне падаецца, у фатаграфіях няма. Ёсць спыненае, захаванае імгненне, але час для гэтага імгнення не вылічаецца простымі паняццямі мінула, ёсць, будзе. Такое адлюстраванае на здымку імгненне рэчаіснасці ўяўляе сабой актыўную субстанцыю, сутнасць якой знаходзіцца па-за часам, папярэднічае і далей паслядзейнічае, вектарна накіравана наперад і назад. Спыненае імгненне настолькі ж рэальна, а галоўнае функцыянальна, наколькі бачнае намі тое, што адбываецца зараз. Гэтае "актыўнае мінулае" працягвае існаваць, дзейнічаць і ўплываць у тым, што адбываецца і будзе ў будучыні. Яно глядзіць на нас з фатаграфій і здаецца, углядаецца ў нас, цікавіцца намі, сапраўдным, сваім працягам яшчэ больш, чым мы цікавімся ім.

Аднак час працуе ў фатаграфіі і фатаграфія перастае быць толькі выявай, тады, калі ёсць непасрэдная сувязь з тым, што знята, гэта значыць калі ў кадры штосьці ці хтосьці намі не проста вядомыя, а знаёмыя і блізкія. Час глыбока ўплецены ў нас саміх.

Усе мае фатаграфіі існуюць для мяне не проста як карцінкі і доказ факта ўбачанага і сфатаграфаванага, але як навечна ўдрукаваныя ў памяць імгненні, якія "жывуць" нароўні з бачным у сучаснасці, цяпер і дазваляюць захаваць сувязь з момантам рэальнасці. Таму фатаграфія такая каштоўная мне – я магу "ўхапіць" часцінку рэчаіснасці, пакінуўшы яе сабе назаўжды такой, якой яна была, якой яе ўбачыў і адчуў. Гэтыя імгненні для мяне такія дарогі, што я хачу падзяліцца імі, паказаць іх іншым, гэта мой свет, гэта частка мяне.

Крыніца: maximdosko.com