Выбраныя даты:
7 сакавіка 1953
Нарадзіўся ў горадзе Драгічын Брэсцкай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
1968–1972
Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава).
1972-1978
Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на аддзяленні станковага жывапісу.
1981-1983
Вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у Менску пад кіраўніцтвам Міхася Савіцкага.
1981
З гэтага года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных выставах , а таксама арганізоўваў персанальныя выставачныя праекты ў Беларусі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Расіі, Славакіі, Фінляндыі, Швейцарыі.
1985
Уступіў у Беларускі саюз мастакоў .
1991
За серыю жывапісных работ "Чарнобыля чорная быль" удастоены прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
2004
Атрымаў ганаровае званне " Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь ".
2007-2011
З'яўляўся старшынёй секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў.
6 ліпеня 2017
Памёр у Менску.