engbel
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Щ
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Щ

Ю

Я

rus Перевод отсутствует

Гiсторыi

Евгений Отецкий 2015

Избранные события

Фатограф: Яўген Атцецкi

Куратарка: Ганна Лактыёнава

«Гiсторыi». 2015

Дасягаючы пэўнага ўзросту, ты знікаеш з дыскурсу аб "ідэальным" целе. Свабода гэта ці выключэнне? З аднаго боку, не ўступаючы ў інфармацыйнае поле, ты застаешся не апісаным, не“каталагізаваным” і не “нармаваным”. Няўключанасць пакідае нейкую магчымасць на "свабоду выбару".

З іншага боку, без пэўнай працы па фарміраванні пазітыўнага ладу ўзроставага "цела", тэма застаецца нябачнай / неіснуючай.

На ўзроўні грамадства, у лакальным кантэксце, пра ўзроставых людзей часцей кажуць у плоскасцях ветэранства і постгераічнай мілітарысцкай культуры ці "захавальніка/ цы традыцый" - лакальных і / або язычніцкіх. Практычна адсутнічаюць абмеркаванні пра гарадское узроставае насельніцтва.

Дзве серыі, прадстаўленыя ў зале, паказваюць некалькі перспектыў /поглядаў на ідэю ўключэння узроставых гераінь у тэму. З аднаго боку, ідэальнае эстэтычнае цела, з другога боку актыўнае сацыяльнае цела.

Крытэрамі ідэальнага цела мы абралі ўзрост, сацыяльную актыўнасць, эстэтыку. Праз іх мы імкнуліся пашырыць паняцце, што ў перспектыве дае магчымасць на яго скасаванне ў вузкім, фашысцка-цялесным сэнсе.

Усе гераіні праектаў - жанчыны. Мы б хацелі вылучыць асноўнага спажыўца міфа аб ідэальным целе, і зафіксавалі вялікую грамадзянскую актыўнасць жанчын, якія адгукнуліся на прапанову аб удзеле ў праекце. Праект "Гісторыі" створаны спецыяльна для арт-праекта "Анатомія. Ідэальнае цела" сумесна з універсітэтам Залатога Узросту, Гродна. На працягу трох дзён фатограф і куратар знаёміліся з удзельніцамі, разам распрацоўвалі канцэпцыю фота-серыі, сумесна праводзілі час, размаўлялі і здымалі. Праект - прыклад супрацы паміж фатографам, куратарам і ўдзельніцамі. Аўтары хацелі паказаць прыклад самаарганізацыі ўзроставых гарадскіх актыўных беларусак. Гераіні адказвалі на шэраг пытанняў, "Што для вас УЗВ, ваша матывацыя далучыцца да гэтай ініцыятывы?", "Ваша месца/ы ў горадзе", "Імя, хобі". У выніку аўтары праекту сабралі "вобраз" узроставай гараджанкі, аб'яднанай некалькімі крытэрамі: 60+, імкненне да атрымання новых ведаў і інфармацыі, удзельнічае ў абмене навыкамі, імкнецца да актыўнага ўдзелу, практыкуе сястрынскую падтрымку новых знакомыx. У рамках даследавання ўдзельніцы таксама адзначалі, што вялікая колькасць удзельніц УЗВ пакідаюць ініцыятыву ў сувязі з ускладзенымі на іх абавязкамі па выхаванні ўнукаў. Ідэальныя целы як актыўныя сацыяльныя целы. Мы спадзяемся, што дадзены фота-праект будзе мець працяг. Сучасная ўзроставая гараджанка, якая яна?

Падтрымка: Універсітэт Залатога Веку, Гродна, а таксама Ірына Новік і Лана Руднік

Удзельніцы праекта: Таццяна, Тамара, Ларыса, Ларыса, Раіса, Ліля, Ніна