engbel
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • Ў
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Щ
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

Ў

У

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Щ

Ю

Я

rus Перевод отсутствует

Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня

12 сентября – 11 октября 2018 г.
Мінск, Беларусь
Выстава "Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня" – вынік імкнення паказаць твары тых людзей, аўдыязапісы галасоў або выканальніцкага майстэрства каторых складаюць скарбонку фонаархіва кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ).

Цэнтральнай тэмай выставы невыпадкова стала вяселле. У шматлікіх народаў свету традыцыйнае вяселле – гэта самае яракае свята ў жыцці чалавека, якое мае найбольшы размах сярод іншых урачыстасцей і па працягласці правядзення, і па колькасці ўдзельнікаў. Разам з тым традыцыйнае вяселле – гэта шматкампанентнае сакральнае дзеянне, накіраванае на пераход галоўных яго персанажаў ў новы сацыяльны статус (дзяўчыны – з бацькоўскага роду ў род мужа, хлопца – у статус сямейнага чалавека).

Беларускае вяселле як рытуал сваімі каранямі ўзыходзіць да старажытнаславянскіх часоў. Паступова яно стала спалучаць у сабе паганскія і хрысціянскія кампаненты, і выкрышталізавала свой абрадавы мінімум, які ў кожнай мясцовасці можа мець свае адметныя варыянты.

Вясельная песня – галоўны кодавы гукавы кампанент рытуала. Яна суправаджае і адлюстроўвае ўсе важныя падзеі вясельнай цырымоніі, маркіруе і рэгламентуе ход вяселля як важнага этапнага свята ў жыцці чалавека. Вясельныя мелодыі, як і сам абрад, маюць рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці, сваю канкрэтную геаграфію, з’яўляюцца спецыфічным знакам "свайго боку" ("своей стороны").

Носьбітамі вясельнай песеннай традыцыі да апошняга часу з’яўляліся дарослыя і сталыя вясковыя жанчыны. Сёння, калі традыцыйнае вяселле як песенна і абрадава рэгламетаванае дзеянне імкліва адыходзіць у нябыт, яны працягваюць захоўваць гэтае сакральнае веданне ў сваёй памяці.

Фатаграфіі выставы "Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня" паказваюць свята вяселля праз партрэты ключавых яго арганізатараў – жанчын-носьбітаў песенна-абрадавай традыцыі. Партрэты мужчын – гэта выявы вясковых музыкаў. Яны з’яўляліся на вяселлі адмысловымі фігурамі, бо адказвалі за танцавальную частку свята, якую ўсе госці асабліва любілі і чакалі.

Фатаграфіі зроблены ў 1970–2010-я гады ў музычна-этнаграфічных экспедыцыях БДАМ. Фотакалекцыя налічвае больш за 1000 экспедыцыйных аматарскіх здымкаў, зробленых рознымі супрацоўнікамі і студэнтамі акадэміі.

На выставе прадстаўлены таксама фільм "Радзілавіцкае вяселле", зняты ў 2017 г. сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства паводле сцэнара візуальнага антраполага, рэжысёра і журналісткі Р. Гамзовіч (аператар – А.Глушко, фота – А. Мікус, відэамантаж – Д. Касцюкевіч).

Акрамя гэтага, фатаграфіі на выставе можна праглядзець у фармаце слайд-фільма, у якім кожны здымак агучаны "вясельным голасам" таго, хто на ім выяўлены, а ўвесь экспазіцыйны цыкл (партрэт+гук) абагульнена выбудаваны ў чарзе ходу вясельнага рытуалу і маркіруе галоўныя яго этапы.