engbel
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • Ў
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Щ
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

Ў

У

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Щ

Ю

Я

rus Перевод отсутствует

Першы мінскі Манмартр

3 октября 1987 г.
Мінск, сквер Янкі Купалы

Сопутствующие документы

З успамінаў Валера Мартынчыка: "Пачыналіся небывалыя да таго рэчы: то раптам здарыліся выбары дырэктара мастацкага камбіната, то — дазвол выстаўляцца ў парку без папярэдняй цэнзуры. Гэта было шокам не толькі для нас, тых, хто працаваў на гарышчах і ў падвалах, але і для афіцыёзу. Цяпер відавочна, што гэта можна было б назваць рэвалюцыяй зверху. Не перабудовай, а, хутчэй, пераваротам. І трэба аддаць належнае крамлёўскім арганізатарам — яны не чакалі, пакуль грамадства выбухне, як гэта адбываецца ў некаторых краінах, а праявілі ініцыятыву. Ведаючы кансерватызм нашых людзей і мясцовай адміністрацыі, яны разаслалі па гарадах і вёсках «эмісараў», каб сеяць смуту падбухторваць народ да свабоды. І падобна, што на мастакоў мінскага андэграўнду ў самым пачатку працэсу і была ўскладзеная такая рэвалюцыйная місія.

Мая майстэрня ў цэнтры Мінска была месцам сустрэчы адукаваных маладых людзей (фізікаў і лірыкаў), перавалачным пунктам самвыду, месцам, дзе абмяркоўвалася ўсё, у тым ліку сацыяльныя праблемы. І раптам з’явіўся невядомы, даволі энергічны малады чалавек у чырвоных клятчастых штанах (мы яго празвалі Клятчасты) з рознымі вар’яцкімі свабодалюбнымі ініцыятывамі. А ў каго іх няма? Але ў яго была чароўная кніжачка — пасведчанне чальца ЦК Кампартыі ў Маскве, і гэтая малая кніжачка рабіла вялікае ўражанне на бюракратаў. Пабываўшы ў маёй майстэрні і, магчыма, у іншых ды наслухаўшыся крамольных прамоваў, ён, напэўна, вырашыў, што мастакі і ёсць найбольш свабодалюбнаю часткай грамадства. Ужо на наступны дзень Клятчасты ўладкаваўся на мастацкім камбінаце шрыфтавіком. А яшчэ праз дзень развесіў заклікі да агульнага сходу на прадмет перавыбрання дырэктара. Праўда, ён не ведаў, што мастакі ў маёй майстэрні і мастакі мастацкага фонду былі зусім рознымі людзьмі. Народ прыйшоў, але неахвотна, з панурымі тварамі. Я, на жаль, спазніўся, але, паводле расповеду відавочцаў, уся чартаўшчына адбылася вельмі хутка, бо народ і сесці не паспеў, як Клятчастага знайшлі выкінутым у калідор з рассыпанымі касетамі і магнітафоннай стужкай. Першы ўрок дэмакратыі не атрымаўся, але наш сябар быў аптымістам. Менавіта ён і арганізаваў першую свабодную выставу ў цэнтры Мінска, у парку Янкі Купалы. Ён распаўсюдзіў чутку сярод мастакоў, што 3 ліпеня з нагоды Дня горада ў парку на беразе Свіслачы адбудзецца свабодная выстава. Выстава без мастацкай рады, проста свабодная выстава. Таму, хто не жыў у Савецкім Саюзе, не зразумець значнасці падзеі: у тыя часы любы малюнак, выстаўлены публічна без афіцыйнага на тое дазволу, разглядаўся як ідэалагічная дыверсія з адпаведным артыкулам у Крымінальным кодэксе (успомнім маскоўскую бульдозерную выставу). Чутка разляцелася, мастакі захваляваліся. Мой сусед па майстэрні, Гена Хацкевіч, папрасіў падвезці ў парк два ягоныя вялікія палотны. Была сонечная летняя нядзельная раніца. З усіх бакоў да парку набліжаліся маладыя мастакі. Немагчыма забыць раз’юшанага і заслужанага акадэміка Міхаіла Савіцкага 1 , які асабіста аддаваў загады міліцыянтам кідаць у ваду выстаўленыя ў парку карціны. «Той не мастак, хто выстаўляе карціны без дазволу!» — столькі спрыту праявіў акадэмік у тую сонечную нядзельную раніцу.

Ён, расставіўшы рукі, бегаў, вырываючы карціны з рук, спрабуючы спыніць натоўп жывапісцаў, графікаў, керамістаў і плакатыстаў. Як ні дзіўна, у міліцыі было дастаткова здаровага розуму, каб не прытрымлівацца загадаў «генерала» ад мастацтва. Памятаю двух міліцыянтаў, якія ляніва неслі вялікае палатно Хацкевіча. Як ні крычаў заслужаны мастак Савіцкі: «Кідайце ў ваду!» — яны так і не зрабілі гэтага, а кінулі проста ў кусты. Міліцыі і мастакоў у той паваротны дзень прыходзіла ўсё больш і больш, але ўсё вырашыла папера — факс з афіцыйным дазволам з ЦК партыі ў Маскве. І прынёс яго, прыбег задыханы, Клятчасты. Напружанне спала, свята пачалося. «Глядзі, глядзі, – прашаптаў голас (не скажу чый), — гэбэшнікі ідуць». Яны ішлі важна, малым, але вельмі ўпэўненым статкам, амаль у кожнага відэакамера. І о цуд! — за руку вітацца да іх пацягнуліся нашы шчырыя патрыёты. Усе як адзін. Што за чартаўшчына?!"
– © Коллекция пАРТизана: "Минск. Нонконформизм 1980-х", 2016, 81 стр.