Выбраныя даты:
1917-1918
Ілля Чашнік па нядзельных днях наведваць прыватную Школу малявання і жывапісу Юдэля Пэна, у якой да яго вучыліся Эль Лісіцкі, Восіп Цадкін, Марк Шагал і многія іншыя, пасля выдатныя мастакі.
1918
Шаснаццацігадовы Чашнік паехаў у Маскву і запісаўся ў архітэктурныя майстэрні ў Другіх Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях, дзе выкладаў у тым ліку Казімір Малевіч. Але пачуўшы, што ў Віцебск прыехаў Марк Шагал, які пераўтварыў школу свайго настаўніка Пэна ў Народную мастацкую школу, Чашнік вярнуўся ў родны горад і пачаў займацца ў Шагала.
1919
Працаваў у Віцебску ў майстэрні графікі, друку і архітэктуры пад кіраўніцтвам Л. М. Лісіцкага.
З 1920 года
Член Унавіса.
1923
Навуковы супрацоўнік ГІНХУКа. Застаўся ў ГІНХУКу да часу яго закрыцця.
1927-1928
Эскізы Чашніка ляглі ў аснову праведзеных пазней, работ па афарбоўцы будынкаў Ленінграда, спраектаваных у архітэктурнай брыгадзе.
4 сакавіка 1929
Памёр у Ленінградзе ва ўзросце 26 гадоў, ад перытанітам. Яго паплечнікамі на магіле Іллі Рыгоравіча быў усталяваны помнік: белы драўляны куб з чорным квадратам.