Выбраныя даты:
Скончыў аспірантуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, вобласць даследавання – "Інфармацыйна-дыягнастычныя сістэмы на аснове візуалізацыі".
2000
Праходзіў стажыроўку ў якасці лабаранта ў прафотацэнтры Phototec у ЗША.
2006
Стажыраваўся ў цэнтрах па вывучэнні фатаграфіі ва Ўроцлаве і ў фотастудыі Verse Beeldwaren у Нідэрландах.
2001-2008
Працаваў у навучальнай фотастудыі "Краявiд" Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
З 2007
З'яўляецца заснавальнікам і кіраўніком Цэнтра фатаграфіі і Школы фатаграфіі.
2010
Распрацаваў канцэпцыю і метадалогію праграмы "Фотажурналістыка" для Інстытута Журналістыкі Беларускага дзяржаўнага Універсітэта. Праграма была зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе.
2010-2013
Выкладчык Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Заснавальнік лабараторыі Coloroom.
2014
Праект Аляксея Шынкарэнкі "Архіў сведкі вайны" стаў пераможцам куратарскіх заявак для Беларускага павільёна на 56 Венецыянскай біенале.
2015
Праект быў прэзентаваны на біенале ў Венецыі.