Нарадзіўся 9 мая 1929 года ў в. Продзвіна Бабруйскага раёна.
Калі Людвігу было 11 гадоў, яго сям'я пераехала ў Бабруйск. Бацька быў працоўным, маці займалася домам (акрамя Людвіга, у сям'і было яшчэ трое дзяцей).
У 1950 Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (зараз УА « Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава»), графічны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута
Педагогі: В. Цвірка, А. Мазалёў. (1960) (цяпер УА " Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў ").
Вучыўся ў заслужанага дзеяча мастацтваў П. К. Любамудрава.
З 1962 па 1967 гг. – выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
Удзельнік мастацкіх выставак (1960).
З 1967 член Беларускага саюза мастакоў.
Старшыня мастацкага фонду БССР (1968–1971).
Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, манументальнага жывапісу.
Пахаваны паводле завяшчання на радзіме ў в. Продзвіна Бабруйскага раёна 9 лістапада 2005 г.

