Выбраныя даты:
1919
Паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню. Падчас вучобы ўваходзіў у склад творчага камітэта УНАВІС.
1921
З'яўляўся намеснікам рэктара У. Ермалаевай і кіраваў Мастацка-практычным інстытутам падчас яе камандзіровак.
1922
Гаўрыс скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут з дыпломам "на званне вольнага мастака і вышэйшага інструктара з правам выкладання ў мастацкіх тэхнікумах".
15 жніўня 1922
З'яўляецца выконваючым абавязкі рэктара інстытута.
1920 – 1930-я
Гаўрыс - актыўны дзеяч беларускага адраджэння, які імкнецца на этнаграфічных асновах стварыць сучаснае нацыянальнае мастацтва.
1937
Прыгавораны да расстрэлу, як удзельнік «Польскай арганізацыі вайсковай».