Агляд: "Гляджу на Беларусь і думаю – турма. Аспект турмы ў беларускім мастацтве"
Беларусь займае першае месца ў Еўропе па колькасці зняволеных у суадносінах да колькасці насельніцтва ў краіне. Па дадзеных Wisevoter (з 2021 года) на 100 тысяч чалавек прыходзіцца 345 зняволеных і гэтая лічба не перастае расці. З іх сёння 1446 прызнаны узні:цамі сумлення.
У гэтым тэксце мы наблізім творчасць людзей, якія маюць турэмны вопыт. Таксама мы звернем увагу на працы, якія выказваюць салідарнасць са зняволенымі ці з'яўляюцца рэфлексіяй на тэму ўстаноў карнага тыпу.
Турэмная сістэма ў Беларусі
Усяго ў краіне дзейнічае каля 30 папраўчых калоній, найбольш у Віцебскай і Магілёўскіх абласцях. Тры турмы ў Гродне, Магілёве і Жодзіне. Некалькі дзясяткаў следчых ізалятараў, папраўчых устаноў адкрытага тыпу і лячэбна-працоўных прафілакторыяў. Папраўчыя калоніі ў Беларусі дзеляцца на некалькі відаў: строгія, агульнага рэжыму ці ўзмоцненага. Зняволеных размяркоўваюць па прынцыпе падобнага "крымінальнага" досведу. Рэжымы калоній адрозніваюцца магчымасцямі камунікацыі з навакольным светам. Большасць тых, хто адбывае пакаранне, знаходзяцца ў папраўчых калоніях, дзе яны абавязаны працаваць. Усе вязні, незалежна ад прэферэнцый або стану здароўя абавязаны працаваць. Звычайна іх адпраўляюць на швейныя ці дрэваапрацоўчыя цэхі. За іх працу яны атрымліваюць неадпаведна маленькі заробак. Вырабленую прадукцыю міністэрства ўнутраных спраў рэалізуе раздробна або з дапамогай бізнес-партнёраў. Калоніі-селішчы лічацца самым мяккім рэжымам адбывання пакарання. Акрамя такіх выгод як уласнае адзенне, прагулкі, тэлефон – зняволеныя могуць выходзіць за тэрыторыю калоніі з канваірам.
Турмы ў Беларусі – гэта самая строгая ўстанова зняволення, сюды накіроўваюць за асабліва цяжкія злачынствы і за правіны, ўчыненыя ў калоніі. Тут свае тэрміны адбываюць прыгавораныя да пажыццёвага тэрміну або смяротнага пакарання. Для беларускіх жанчын прадугледжана спецыяльная сістэма пазбаўлення волі. Для іх існуе два рэжымы ўтрымання – агульны і строгі, іх не прысуджаюць да смяротнага пакарання ці пажыццёвага зняволення. Жанчыны атрымліваюць не больш за 25 гадоў пазбаўлення волі. У калоніях для іх прадугледжаны дзіцячыя памяшканні, куды яны прыходзяць наведваць дзяцей некалькі разоў на дзень. Жанчыны могуць спаць са сваімі дзецьмі ў асобных пакоях. У Беларусі няма дзіцячых турмаў, але існуе некалькі калоній для непаўналетніх.
© / анты-прапагандысцкія плакаты аб беларускіх турмах, 2021–2023
У лячэбна-працоўных прафілакторыях зняволеныя жывуць у ізаляваных будынках, дзе іх лечаць ад алкагалізму. Яны абавязаны самастойна зарабляць на сваю ежу і пражыванне. Следчыя ізалятары Беларусі з'яўляюцца месцам, дзе пад вартай утрымоўваюць падазраваных у злачынствах. У краіне іх усяго шэсць, плюс тры турмы, якія таксама выконваюць гэтую функцыю. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам – арганізацыям, якія займаюцца аховай здароўя. У Беларусі існуе некалькі ўстаноў такога тыпу, самае знакамітае з іх гэта РНПЦ "Навінкі", якое займаецца "інавацыйнымі падыходамі ў псіхіятрыі і наркалогіі" або карнай тэрапіяй. Туды накіроўваюць на судова-медыцынскія экспертызы, прымусовае лячэнне.
Жыццё ў беларускай турме
Эсенцыяй зняволення з'яўляецца прымусовае ізаляванне чалавека ад знешняга свету. Мяркуецца, што прадстаўнікі народа ў асобе ўнутраных органаў краіны абараняюць нас тым самым ад нядобразычлівых элементаў грамадства і караюць тых, хто паступіў у разрэз Канстытуцыі. На жаль, колькасць палітычных зняволеных у краіне гаворыць, што гэтая сістэма не працуе (ці працуе няправільна). Суд вырашае індывідуальна, якую меру пазбаўлення волі варта прымяніць да парушальні:ц закона. Кожн:ая з тых, хто знаходзіцца пад вартай, падвяргаецца велізарнаму эмацыйнаму ціску. Зняволеныя сутыкаюцца з сітуацыяй дэпрывацыі: іх асноўныя патрэбы поўнасцю або часткова не могуць быць задаволены. Яны абавязаны падпарадкоўвацца сістэме і рэаліям установы ў якім апынуліся, усе "правіны" сурова караюцца. З прычыны чаго многія са зняволеных сутыкаюцца з крызісам ідэнтычнасці, дэперсаналізацыяй, дэградацыяй знешняга і ўнутранага.
Людзі адаптуюцца да зняволення па-рознаму: многім дапамагае творчасць, якая дазваляе адносна свабодна выказаць унутраны голас і апынуцца ў іншай рэальнасці. Аднак зняволеныя абмежаваныя ў мастацкіх інструментах, пра іх творчасць мы даведаемся з лістоў. У большасці выпадкаў вязні не могуць вынесці на волю створаныя ў турме аб'екты.
Пасля адбыцця зняволення асуджаныя не могуць лёгка і хутка вярнуцца ў грамадства і сацыялізавацца. Іх зняволенне і катаржная праца часта застаецца нябачным для грамадскасці, нярэдка турэмны досвед звязаны са стыгматызацыяй. Параўноўваючы ўмовы турэмнага зняволення ў Беларусі і іншых краінах, сістэму пакарання, наступнай рэсацыялізацыі, можна прыйсці ў засмучэнне, а тых, хто адбыў тэрмін, прыраўнаваць да пакутнікаў.
© Уладзімір Сулкоўскі: / 1982
Пачатак 20-га стагоддзя для беларуса:к быў пачаткам бясконцых затрыманняў, рэпрэсій і барацьбы за свабоду слова. На жаль, не ўсе гістарычныя артэфакты, якія сведчаць аб турэмным досведзе, захаваліся да нашых дзён. Мы ведаем, напрыклад, што ў перыяд паміж 1908–1911 гадамі ў зняволенні на Валадарцы знаходзіўся народны паэт Беларусі Якуб Колас. Момант яго заключэння ў карціне маслам перадаў . Колас патрапіў у турму па палітычных матывах. Свой вопыт зняволення ён перадаў у вершаваным творы "У турме" . Пра перажытае паэт пісаў так: "Лепш тры гады ў турме адседзець, чым хвіліну на волі падлюгам быць. Што ж я мусіў зрабіць? Выказаць таварыша, на здраду пайсці?". У турме Колас пачаў пісаць свае паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка", а таксама турэмны вопыт спатрэбіўся пісьменніку падчас працы над раманам "На ростанях".
© Марк Шагал: / 1931
Прыкладна ў гэты ж час у турме аказаўся 1#2-4#, яго арыштавалі ў Санкт-Пецярбургу. Перажытае ім мы можам убачыць у малюнку "Зняволены".
Затрыманні 1930-х гадоў
Гісторыя беларускага мастацтва і турэмнага досведу немагчымая без драматычных падзей 1930-х гадоў, часоў сталінскіх рэпрэсій. Тады ў краіне адбылася хваля масавых палітычных затрыманняў і забойстваў беларускай і яўрэйскай інтэлігенцыі, дзеячаў культуры, навукі і мастацтва. Пад машыну тэрору патрапілі дзясяткі тысяч чалавек, якія з'яўляліся падмуркам беларускай культуры.
Часта пра рэпрэсаваныя мы ведаем толькі імёны, часам род дзейнасці, творчая спадчына многіх не захавалася да нашых дзён. Былі затрыманыя і пазней расстраляныя такія дзеячы як , , , , , , і многія іншыя.
© Раман Семашкевіч: "Прагулка вязняў", 1937
ствараў партрэты, карціны вясковай і гарадской тэматыкі. Ён скончыў мастацкі ўніверсітэт як адзін з лепшых выпускнікоў, у хуткім часе адкрыў першую персанальную выставу і ўвайшоў у аб'яднанне мастакоў "Трынаццаць". Першы раз быў арыштаваны ў 1935 годзе. Пасля вызвалення пападае ў цяжкае матэрыяльнае становішча, каб рэалізавацца творча, стварае працы на кардоне, кавалках фанеры. Праз два гады яго арыштоўваюць зноў па справе аб контррэвалюцыйнай фашысцкай агітацыі і шпіянажы на карысць Польшчы. Праз паўтара месяца, 22 снежня 1937 года, ва ўзросце 37 гадоў Рамана Семашкевіча расстрэльваюць. Працы з майстэрні мастака канфіскавалі супрацоўнікі НКУС. Рэабілітаваны пасмяротна .
арыштавалі першы раз у 1936 годзе як члена "контррэвалюцыйнай групоўкі". Мастак быў асуджаны НКВД на 10 гадоў папраўчых работ з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у спасылцы на Комі, працаваў на лесапавале, нафтавых радовішчах, гіпсавых кар'ерах. Падчас зняволення мастак не спыняў тварыць. У спасылцы была створана серыя работ прысвечаных яўрэям – ахвярам нацызму. Падчас ВМВ уся сям'я Жытніцкага, акрамя дачкі, загінула. Мастака вызвалілі ў 1946 годзе, праз тры гады арыштавалі і асудзілі ў другі раз на бестэрміновую ссылку ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Марк Жытніцкі працягваў рэалізаваць серыю прац прысвечанай ахвярам нацысцкага і камуністычнага тэрору. Да нашых часоў захавалася мала работ мастака, асаблівую каштоўнасць уяўляюць яго аўтабіяграфічныя замалёўкі, дзе ён апісвае свой арышт і жыццё ў савецкім канцлагеры.
1970–1980-я
Гісторыя савецкай Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя насіла няпросты характар, падчас вайны тут дзейнічала некалькі партызанскіх войскаў не звязаных паміж сабой, вяліся жорсткія баі. Гэта паўплывала на колькасць насельніцтва і сувязь пакаленняў. Напрыклад, у Менску пасля вайны засталося каля 40 тысяч людзей, да сярэдзіны 1970-х гэты лік павялічыўся да паўтара мільёна. Гарады напаўняліся новай гісторыяй і новымі жыхарамі, якія прыязджаюць з усяго саюза.
Новыя артыстычныя аб'яднанні часта не ведалі аб існаванні адзін аднаго ці не давяралі сабе, г.зн. у краіне не было як такой адзінай мастацкай прасторы. Прагрэсіўная моладзь аб'ядноўвалася каля харызматычных лідэраў за зачыненымі дзвярыма кватэр. Адным з такіх лідэраў быў . Інтэлігент-дысідэнт, які не раз аказваўся ў турме і нават заслужыў псеўданім "Ашалелая Брытанская энцыклапедыя" ад сваіх сукамернікаў.
Кім Хадзееў (сядзіць, трэці злева) у маскоўскай дысідэнцкай кампаніі, у доме Юрыя Айхенвальда, 1970-я
Першы раз у турму (Гулаг) Кім Хадзееў патрапіў у 1948 году за дыскусію аб ворагах народа і сваім закліку пакараць Сталіна, а не сумленных лекараў. Інтэлектуал, на шчасце, пазбег смяротнага прысуду. Другі раз у турму патрапіў у сумна вядомыя "Крыжы" у 1962 году. Падчас зняволення Кім Хадзееў актыўна карыстаўся шырокай бібліятэкай КДБ, там можна было знайсці разнапланавую літаратуру, у тым ліку забароненую. Турэмныя ўмовы моцна паўплывалі на ягоны спосаб архіваваньня ведаў – з-за немагчымасьці весьці дзёньнікі Кім быў вымушаны запамінаць і трымаць усё ў галаве.
У 80-я беларус:кі спрабавалі не патрапіць на вайну ў Аўганістане, хавалі чыноўнікаў і чакалі перабудовы. У гэтым часовым перыядзе адбылася трагедыя, якая закранула вялізную частку насельніцтва – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Беларускае мастацтва ўсё таксама развівалася ў асноўным у падполлях. Усё часцей можна было пачуць аб перфарматыўных практыках.
Мастак патрапіў у турму з-за сваёй акцыі па захопе самалёта. 13 верасня 1987 года падчас рэйса Мінск – Растоў-на-Доне мастак паспрабаваў змяніць напрамак палёту ў Парыж з дапамогай пагрозы выбуху самаробнай бомбы (муляжа). Самалёт у выніку прызямліўся ў Растове-на-Доне, дзе мастака адразу затрымалі. Намаганнямі грамадскасці (і асабліва яго тагачаснай жонкі – мастачкі ) удалося паўплываць на 8-месячны працэс і перавесьці Генадзя ў Беларусь. Там яго накіравалі на прымусовае лячэнне ў РНПЦ Навінкі, дзе яго талент вырашылі скарыстаць.
© Сяргей Гудзілін: фрагмент фатаграфічнай (2018) з выявамі вітражоў Генадзя Хацкевіча ў Навінках (1988)
У 1988 годзе Генадзь Хацкевіч атрымаў замову ад РНПЦ на афармленне пераходу паміж карпусамі цэнтра. Бо Навінкі – гэта ўстанова закрытага тыпу, мы не можам на ўласныя вочы ацаніць працу мастака. Дзякуючы намаганням існуюць фатаграфіі, якія паказвае серыю з больш за 80 вітражных аб'ектаў.
Прымусовае лячэнне ў псіхіятрычных клініках (часам эксперыментальных) – адзін з самых вядомых метадаў барацьбы савецкай улады з дысідэнтамі, у тым ліку авангарднымі мастакамі. Напрыклад, дыягназ, пастаўлены мастаку ў савецкі час за яго жывапісную працу "" для выставы "" у выніку аказаўся у 2011 годзе.
Смяротнае пакаранне
Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу дзейнічае смяротнае пакаранне. Яна прымяняецца за ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку тэракты. Ад 2022 года смяротны прысуд можа пагражаць таксама чыноўнікам і вайскоўцам за дзяржзраду ці замах на яе здзяйсненне. За перыяд існавання краіны прысуд быў выкананы больш за 400 разоў.
У 2011 годзе , будучы ў складзе арт-групы "", здзяйсняе беспрэцэдэнтны гуманістычны акт – ён адпраўляе КДБ, у якім заяўляе аб датычнасьці групы да тэракту 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро. У сваім звароце Лімонаў спрабаваў падоўжыць судовы працэс над асуджанымі ў тэракце Канавалавым і Калеснікавым, узяўшы віну на сябе, тым самым паказваючы, што тэракты здзейсненыя арт-групай з'яўляюцца мастацкімі творамі, якія яны прысвячаюць ахвярам крывавай дзяржаўнай машыны. У лісце згадваюцца прыгавораныя да растрэлу і просіцца аб разглядзе новых звестак, якія могуць паўплываць на прысуд. Афіцыйнага адказу ад пракуратуры Лімонаў не атрымаў, следства не прыняло да ўвагі новыя версіі тэрактаў.
© Сяргей Грыневіч: "Гродзенская турма", 2012
Беларус:кі не толькі часта чуюць пра турму, але здараецца, што і бачаць яе кожны дзень, турэмныя ўстановы ў многіх гарадах з'яўляюцца часткай пейзажа. Напрыклад, у Гародне турма знаходзіцца ў цэнтры горада, побач з плошчай, дзе праходзіць шэраг культурных мерапрыемстваў. Рэальнасць у асяроддзі турмаў знайшла сваю рэпрэзентацыю ў . У 2012 годзе мастак стварыў масіўнае палатно, якое прадстаўляе гродзенскую турму. На карціне мы бачым страшны і змрочны будынак размешчаны ў самым сэрцы горада.
З усіх відаў творчага самавыяўлення найбольш праследуемым можна назваць . Беларускія ўлады неахвотна ўнікаюць у вострасацыяльную тэматыку і лічаць за лепшае затрымліваць і пазбаўляць свабоды мастачкі: да, пасля і падчас акцый. Прыкладам гэтага з'яўляецца іканічная фігура для беларускага актывізму і акцыянізму , які трагічна загінуў у турэмным зняволенні ў 2023 годзе.
Алесь Пушкін у судзе (фота самой акцыі з парэзаным жыватом немагчыма было зрабіць з-за закрытага суда), 11 сакавіка 2022
Алесь ні раз праводзіў акцыі, за якія падвяргаўся рэпрэсіям і быў асуджаны на абмежаванне волі. Адно з найбольш прыкметных яго затрыманняў адбылося ў 1999 годзе, калі мастак быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за перформанс "". Пушкін таксама затрымліваўся за акцыі ў 2001, 2005, 2006, 2010. У 2019 годзе ў серыі "Беларуская турэмная літаратура" выйшаў зборнік з турэмнай творчасцю Пушкіна. У публікацыі прадстаўлены работы, створаныя падчас адбывання турэмнага тэрміну ў Смаргонскім і Мінскім ізалятарах. 30 сакавіка 2021 года Алеся Пушкіна затрымліваюць апошні раз, мастак адмаўляецца ад паслуг адваката і выказвае недавер да суда. Падчас суда Алесь Пушкін правёў у знак пратэсту супраць свайго зьняволеньня і 5000 палітычных крымінальных справаў. Падчас абвяшчэння прысуду мастак агаліў жывот, каб паказаць драпіны ў форме крыжа і запатрабаваў вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Алесю Пушкіну прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Далей мастака этапуюць у гарадзенскую турму, дзе пры "нявысветленых абставінах" ён гіне ў 2023 годзе . У часе прымусовага паланеньня ў беларускіх турмах мастак працягваў творчую дзейнасьць. Для шырокай публічнасці даступная з больш за 70 турэмных малюнкаў (і ""), якія Алесь стварыў падчас затрыманьня ў 2021 годзе.
© Алесь Пушкін: інсталяцыя "Турамная камера" (2022) і палатно "Вобраз свабоды" (2014), Замак Уяздоўскі, Варшава, 2022
У 2022 годзе ў Замку Уяздоўскім была прадстаўлена серыя работ Алеся Пушкіна. На выставе паказалі таксама інсталяцыю "", у якой мастак узнавіў камеру свайго зняволення. Алесь хацеў, каб працы, прадстаўленыя на выставе, вярнуліся ў Беларусь пасьля вызваленьня краіны ад дыктатуры.
Беларусь 2020 і пасля
Падзеі 2020 года ў Беларусі далі вялізны штуршок для актывізацыі грамадзянскай супольнасці і яе мастацкага самавыяўлення. Людзі, якія да гэтага не практыкуюць творчую дзейнасць, знайшлі выраз сваёй пазіцыі ў актывізме. Па ўсёй краіне прайшлі акцыі пратэсту супраць беззаконне карных органаў і незаконных затрыманняў.
Акцыя "Мая камера" / © Фота: Наталля Федасенка (ТАСС)
У 2020 годзе адбылася акцыя "" ў якой прынялі ўдзел экс-узні:цы Акрэсціна, сябры/сяброўкі і сваякі:цы затрыманых. Удзельні:цы намалявалі на асфальце контур 6 мясцовай камеры, і ў колькасці 50 чалавек змясціліся ўнутры намаляваных межаў. Акцыя паказвала нечалавечыя ўмовы ўтрымання людзей у турмах. У руках у акцыяніста:к былі плакаты са сведчаннямі гвалту перажытага ў месцах зняволення.
© Надзя Саяпіна: інсталяцыя з турэмнымі малюнкамі "Лялечны домік" (2020–2021) на выставе "Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў", Mystetskyi Arsenal, Кіеў, 2021
Арыштаваць у Беларусі могуць не толькі людзей, але і творы мастацтва. Так адбылося са 146 экспанатамі галерэі Арт-Беларусь. 1 ліпеня 2020 года каля 20 дзеячаў культуры правялі акцыю "". Удзельні:цы прымацавалі да сваіх спін выявы затрыманых карцін і цэлы дзень стаялі ў месцах, дзе гэтыя аб'екты віселі раней. Ідэя дзеяння належыць мастачцы . У 2020 годзе за ўдзел у акцыі пратэсту Надзя Саяпіна была затрымана і прыгаворана да 15 сутак арышту. Перажыты мастачкай досвед мы можам убачыць у iнсталяцыi "" для выставы "", у якую яна ўлучыла малюнкі, створаныя ёй у турмах Акрэсціна і Жодзіна.
© Ульяна Няўзорава: "Гэты плакат можа стаць прычынай майго затрымання", 2020
У 2020, падчас татальных затрыманняў, мастачка правяла акцыю "" ў менскай падземцы. Мастачка трымала плакат з аднайменным надпісам і ездзіла ў вагонах метро. Рэакцыя выпадковых гл:ядачак была абсалютна рознай: некаторыя торгалі плакат і крычалі "Ганьба!", іншыя праяўлялі спачуванне і салідарнасць. Здарылася так, што адзін з пасажыраў нечакана разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, за што таксама мог бы быць затрыманы. Відэа з акцыі адгукнулася вялікім рэзанансам у СМІ.
Турэмны малюнак пасля 2020
2020 год адбіўся рэпрэсіямі на прадстаўні:цах культурнага асяроддзя Беларусі. Затрымлівалі і пазбаўлялі волі ўсіх: маста:чак, філосафа:к, музыка:ў, медыцынскіх працаўні:ц і інш. Людзі, якія перажылі (або перажываюць) заключэнне, не маглі займацца сваёй дзейнасцю ў той жа меры, што і раней. Адной з умоваў палону ў беларускіх турмах з'яўляецца немагчымасць перадачы за яе межы прадметаў мастацтва. Зняволеныя часцей за ўсё не могуць вынесці з сабой на волю тое, што зрабілі. Таму такія важныя сведчанні адпраўленыя імі ў лістах. Дзякуючы ім мы можам даведацца як выглядаў іх побыт і развіццё іх творчасці.
Яшчэ адной асаблівасцю зняволення можа быць адкрыццё ў паланёных новых талентаў. Напрыклад, людзі раней не практыкуючыя малюнак звяртаюцца да яго для самавыяўлення. Так, у кастрычніку 2020 года трапіла пад рэпрэсіі і правяла 27 дзён у турме. Філасофка, якая раней не практыкавала маляванне, перанесла перажыты вопыт у малюнкі. На іх мы бачым побыт жаночай калоніі, візуальны дыялог аб сястрынстве.
© Вольга Шпарага: (2020) на выставе "Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў", Mystetskyi Arsenal, Кіеў, 2021
Вольга Шпарага пра турэмны досвед: ” [...] я ўбачыла свет у канцы тунэля і пачула дзве рэчы: трэба прыняць непазбежнае і гэтая сітуацыя не зможа зламаць маё жыццё. Святло ў канцы тунэля я ўжо бачыла падчас рэвалюцыі, цяпер я зразумела, што святлом цалкам магу быць я сама, таму што зладжуся з гэтай сітуацыяй".
© Уладзімір Грамовіч: малюнак з серыі "Чорны Бусел", 2021
За два дні да вызвалення трапілі аркушы паперы А4, на якіх мастаку ўдалося зафіксаваць свой вопыт з дапамогай вугалю. Падчас прыбыцця ў турме Чорны Бусел (Жодзіна Е-8) мастаку таксама ўдалося стварыць серыю графічных работ "" .
Вось яшчэ некалькі гісторый з турэмнымі малюнкамі (апісанні ў подпісах да малюнкаў):
17 кастрычніка 2023 года былая палітычная зняволеная Ася Булыбенка адкрыла выставу "" у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні. У ёй была прадстаўлена творчасць пасля вызвалення і таксама з калоніі: паштоўкі, злепленыя згушчонкай, вышыўкі, зробленыя на форме карных органаў. Выставу мастачка прысвяціла трэцяй гадавіне "Маршу маладосці".
Салідарнасць
Падзеі 2020 года выклікалі вялізную хвалю салідарнасці сярод цывільнага насельніцтва. Калі мы можам даведвацца пра творчасць палітычных зняволеных праз лісты, то тыя, хто сядзіць за турэмнымі кратамі, не заўсёды маюць магчымасць даведацца, што адбываецца па-за. А адбываецца многае: больш за тры гады беларускія маста:чкі стварылі важкую колькасць выказванняў, якія ў сваёй тэматыцы адносяцца да турэмнага вопыту нявінна асуджаных.
© Руфіна Базлова: фрагменты праекта Framed in Belarus, з 2021 года
У 2021 годзе мастачка і куратарка Сафія Токар стварылі сацыяльна-актывізуючы праект . Праз народную форму творчасці – вышыванкі – Руфіна Балзова распавядае гісторыі палітычных зняволеных. Да праекту можа далучыцца кожн:ая жадаюч:ая – трэба запоўніць форму, каб атрымаць схему вышыўкі гісторыі вязняў сумлення. Ствараючы схемы, Руфіна імкнецца перадаць асаблівасці асобы палітычна:й зняволена:й, часта можна ўбачыць дасылкі да інтарэсаў, сямейнага статусу. Узнімаецца таксама кантэкст затрымання і прыгавору.
© Міхаіл Гулін: паблік-арт інсталяцыя і трохдзённая акцыя "Іона", Люблін, 2021
У 2021 годзе рэалізаваў праект "". Мастак стварыў канструкцыю, якая прадстаўляе вантробы кіта, якую размясціў на вуліцы ў Любліне. У публічнай інсталяцыі мастак правёў тры дні і тры ночы без ежы. Па словах Гуліна, яго не пакідала беларуская трывожнасць. Хоць перфоманс праходзіў у Польшчы, у думках ён быў у Беларусі. Знаходзячыся ў "страўніку кіта", мастак думаў аб вопыце палітычных зняволеных у Беларусі.
© Ксіша Ангелава: з серыі "Беларускі мартыралог", 2020
Мастачка, якая займаецца іканапісам, намалявала больш за 200 партрэтаў палітычных вязьняў. Серыю работ яна назвала "". У лістападзе 2023 года мастачка адкрыла выставу ў Варшаве , дзе паказала гэтыя партрэты палітычных вязьняў.
© Ігар Шугалееў і Сяргей Шабохін: перфоманс "75 0908 2334"
У перформансе "" яго стваральнікі і разам з працоўнай групай узнаўляюць умовы затрымання і гвалту, якія адбываліся пасля 2020. У назве дзеяння закадаваны тэлефонны код Беларусі, дзень прэзідэнцкіх выбараў і нумар адміністрацыйнага артыкула, па якім асудзілі больш за 40 тысяч чалавек пасля жніўня 2020 года.
© Глеб Бурнашоў: "Рэспубліканскі рытуал віны і сораму", 2022
У 2022 годзе стварыў відэаінсталяцыю "". У сваёй працы на "дошцы гонару" мастак паказаў пакаяльныя відэа затрыманых беларуса:к пасля 2020 года.
Беларускія маста:чкі і куратар:кі рэгулярна ствараюць творы ў знак салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Мы пералічым некаторыя іншыя прыкметныя праекты і выказванні: уражлівае відэа , створанае ; акцыя ў цэнтры Таліна ""; серыя "" ; перформансы ; выступленні ў знак салідарнасці і пратэсту ""; відэа ""; анты-прапагандысцкія постэры ; серыя "" ; з палітвязьнямі і сэрыя акцыяў "" і многія іншыя.
Асаблівую ўвагу трэба надаць арганізацыям, якія папулярызуюць мастацтва, якое ствараецца палітычнымі зняволенымі і працуюць для паляпшэння сітуацыі асуджаных.
Інтэр'еры камеры на Валадарскага, адноўленыя ў 3D-мадэлі праектам дапамогі палітвязням politzek.me / © Скрыншоты выявы politzek.me
У 2023 годзе ініцыятыва Politzek.me на фестывалі Nobel Peace прадставіла VR-мадэль турэмнай камеры на Валадарцы . Праект быў распрацаваны на аснове 3D-мадэлі створанай былым палітвязнем Лявонам Халатранам. Удзельні:цы падзеі маглі апынуцца ў цэнтры камеры і пачуць гісторыі зняволеных.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" запусціў сайт prisonart.spring96.org , на якім сабраныя малюнкі, створаныя палітычнымі вязнямі. На сайце публікуецца інфармацыя з адкрытых крыніц, цяпер там размешчаны працы больш за 60 асуджанных.
У 2023 годзе ў Варшаве адкрыў выставу 17 маста:чак з Беларусі, якія мелі досвед рэпрэсій па палітычных матывах.
Праект "Палітвязынка" прадстаўляе гісторыі беларусак, якія былі асуджаныя на абмежаванне волі па палітычных матывах. На старонцы праекту ў Інстаграм публікуюцца гісторыі і партрэты палітычных зняволеных.
Як дапамагчы?
Турэмны досьвед пакідае цяжкі сьлед у жыцьці кожны палітычны вязень. Задачай грамадзянскай супольнасці з'яўляецца праява салідарнасці і аказанне падтрымкі тым, хто мае ў ёй патрэбу. Многія з тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі не выбіралі для сябе такі шлях, кожны дзень яны сутыкаюцца з жорсткім абмежаваннем сваёй волі. Актыўная частка грамадства, якая яшчэ на волі, мае выбар дзеяння. Таму мы прапануем вам звярнуць увагу на ініцыятывы, якія могуць дапамагаць.
Раней згаданы ў тэксце сайт Politzek.me. Дзякуючы яму можна даведацца пра гісторыю палітычных зняволеных, пасябраваць з імі і даведацца пра магчымасці дапамогі. Каманда арганізатара:к актыўна вядзе профіль у сацыяльных сетках, арганізоўвае акцыі памяці і прыдумляе заданні для актывізацыі грамадства і ўстанаўлення сувязі са зняволенымі.
Валанцёрская ініцыятыва "Майстэрня паштовак салідарнасці" займаецца перадачай паштовак і лістоў палітычным зняволеным у Беларусь. Майстэрня таксама арганізоўвае інфармацыйныя сустрэчы, дзеліцца карыснымі ведамі. Важным аспектам працы арганізацыі з'яўляецца ручное перапісванне тэкста.
Арганізацыя Dissidentby займаецца падтрымкай палітычных вязьняў у Беларусі. Аказвае прамую дапамогу зняволеным праз перадачы, афармленнем падпісак на газеты і часопісы, пералікам рэсурсаў на асабісты рахунак палітвязняў. Яны арганізоўваюць вечарыны салідарнасці, канцэрты, адукацыйныя мерапрыемствы, асвятляюць інфармацыю пра вязняў.
Вялізны ўклад для фармавання грамадзянскай супольнасці, падтрымкі палітычных зняволеных і барацьбе за іх правы ўнёс Праваабарончы цэнтр "Вясна" . На сайце арганізацыі можна знайсці праўдзівую інфармацыю навін і інфармацыйную базу. Цэнтр аказвае індывідуальную дапамогу тым, хто звярнуўся па прававую дапамогу.
Падтрымліваючы такія ініцыятывы можна быць упэўнен:ай, што супрацоўні:цы арганізацый змогуць аказаць дапамогу тым, хто ў ёй крытычна мае патрэбу.