Выбраныя даты:
14 лютага 1914 г.
Нарадзіўся ў вёсцы Нізкая Вуліца Магілёўскай губерні (Расійская імперыя, зараз вёска ў Магілёўскай вобласці, Рэспубліка Беларусь).
1938
Скончыў Віцебскую мастацкую вучэльню . Пачаў працаваць у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.
1953
Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры, архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў імя Ільі Рэпіна).
1953-1957
Вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальколару Акадэміі Навук БССР.
1941-1945
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне . Ваяваў на Заходнім і Паўночна-Заходнім франтах, удзельнік разгрому фашысцкіх войскаў пад Масквой.
1946-1960
Працаваў мастаком-афарміцелем , а затым - мастаком-пастаноўшчыкам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
1949
Уступіў у Беларускі саюз мастакоў .
1960-1964
З'яўляўся рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе стварыў кафедры мастацтвазнаўства і тэатразнаўства.
1965-1967
Кіраваў майстэрняй тэатральных мастакоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.
1967-1979
Займаў пасаду загадчыка кафедры мастацкага афармлення тканін і мадэлявання адзення.
1975
Каля месяца правёў у творчай камандзіроўцы ў Індыі і Непале .
1994
Стаў Народным мастаком Беларусі .
6 верасня 1995
Памёр у вёсцы Княжыцы Магілёўскай вобласці.