Выбраныя даты:
9 кастрычніка 1897
Нарадзіўся ў Віцебску (Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь).
1913-1915
Вучыўся ў Віцебскім камерцыйным вучылішчы В. Грэкава.
1915-1918
Служыў у войску.
1918
Паступіў у Віцебскую народную мастацкую вучэльню да Юдэля Пэна, таксама быў вучнем Саламона Юдовіна.
1920-1921
Выкладаў у Віцебскім мастацка-практычным інстытуце.
23 верасня 1923
У сувязі з нязгодай з дзеяннямі новага кіраўніцтва інстытута разам з Пэнам, Юдовіным і групай студэнтаў выступіў з калектыўнай заявай аб сыходзе і пакінуў інстытут.
З 1920
Пачаў працаваць у тэхніцы ксілаграфіі.
Да канца 1920-х
Выкладаў у Віцебскім яўрэйскім педагагічным тэхнікуме.
З 1928
Стаў удзельнічаць у выставах.
1 лістапада 1937
Арыштаваны ў Віцебску, быў прыгавораны да расстрэлу.
29 снежня 1937
Прыгавор прыведзены ў выкананне, мастак быў расстраляны ў падвале будынка УНКУС у Віцебску.
1958
Рэабілітаваны пасмяротна.