Камень - праца, на якой намаляваны мой дом у вёсцы. Ён знаходзіцца ў Беларусі. Месца дзе я вырасла і якое мне сніцца кожную ноч. Гэта - маё адчуванне дома, якое жыве там, а не тут са мной.
Добра там, дзе мы былі.
Дзе ж цяпер мой дом?
24 лютага я прачынаюся ад выбухаў.
Пачалася вайна ва Украіне - вялізная чорная пляма, якая цягнецца і па сённяшні дзень. За наступныя два месяцы жыцця ў маленькім украінскім мястэчку я ўпершыню адчула смерць так блізка, і нават прыняла яе, пасябравала, яна стала часткай мяне, маіх думак. Кожны дзень я была гатовая памерці, а перад сном развітвалася з жыццём.