PerspAKTIV – сетка рэзідэнцый і культурнага абмену, накіраваная на падтрымку і дапамогу ў прафесійным развіцці і прадаўжэнні дзейнасці для мастакоў і работнікаў культуры з Беларусі.
Каманда PerspAKTIV працуе над стварэннем і пашырэннем устойлівай сеткі партнёрскіх арганізацый з Германіі і Польшчы для прадастаўлення беларускім мастакам і работнікам культуры бяспечных умоў для творчай рэалізацыі і ўцягнутасці ў еўрапейскі культурны кантэкст.
Праект імкнецца накіроўваць рэзідэнтаў у тыя арганізацыі, у якіх яны максімальна могуць расчыніць свой патэнцыял, атрымаць прафесійную падтрымку ў развіцці сваіх праектаў, улічваючы спецыфіку прафесійнай дзейнасці кожнага.
Вынікі рэзідэнцкіх праграм - выставы, прэзентацыі, перформансы, тэатральныя пастаноўкі, якія прадстаўляюць беларускае мастацтва і культуру еўрапейскаму гледачу, пашырыць аўдыторыю і павялічыць сетку прафесійных кантактаў.
PerspAKTIV прапануе серыю адукацыйных матэрыялаў, якія дапамогуць у арганізацыі прафесійнай дзейнасці, фармаванні партфоліё, напісанні заявак на ўдзел у рэзідэнцыях і міжнародных культурных праектах.
-
Выбраныя даты:
2022
Старт дзейнасці каманды PerspAKTIV.