Выбраныя даты:
23 студзеня 1833
Нарадзіўся ў небагатай шляхецкай сям'і ў маёнтку Уборкі Ігуменскага павета Мінскай губерні (Расійская Імперыя, цяпер - Бярэзінскі раён Мінскай вобласці).
Сваю адукацыю мастак пачаў у Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе.
1850
Быў залічаны ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу вольнаслухачом з прызначэннем стыпендыі (па распараджэнні Аляксандра II).
1852—1854
У працэсе праходжання курса быў адзначаны ўзнагародамі: сярэбранымі і залатымі медалямі за свае пейзажы.
1855
Мастак вярнуўся на радзіму. Жыў ва Уборках.
1856
Мастак пазнаёміўся з Паўлам Траццяковым. Ёсць звесткі, што фармуючы свой збор, Траццякоў карыстаўся кансультацыямі Гараўскага.
1858
Мастак адправіўся ў Заходнюю Еўропу праз Прусію, Францыю, Швейцарыю, Італію. Падчас падарожжа ён займаўся ў майстэрнях знакамітых еўрапейскіх жывапісцаў-пейзажыстаў.
1861
Пасля вяртання з паездкі за пейзажы і партрэты, выкананыя падчас пенсіянерства, Апалінарый Гараўскі быў удастоены звання акадэміка жывапісу.
1865—1885
Мастак пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу, сумяшчаючы творчасць і педагагічную дзейнасць: выкладаў у Пецярбургскай рысавальнай школе пры Таварыстве заахвочвання мастакоў.
У летнія месяцы Гараўскі ездзіў на радзіму, жыў ва Уборках і Бродцы (цяпер — Бярозаўскі раён Мінскай вобласці), выязджаў на Палессе і ў Пскоўскую губерню, дзе шукаў натхненне для сваіх твораў.
1869
Акадэмія мастацтваў адправіла Гараўскага на тры гады ў падарожжа па Украіне, Беларусі і Цэнтральнай Расіі.
З 1869
Браў удзел у дзейнасці Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў.
З 1874
Выстаўляўся ў санкт-пецярбургскім Таварыстве выставак мастацкіх твораў.
1880
Набыў маёнтак Кірылавічы пад Псковам.
1885—1886
Мастак здзейсніў паездку ў Сібір, наведаў Іркуцк.
28 сакавіка 1900
Мастак памёр у Санкт-Пецярбургу.