Мастацкі музей. Створаны як філіял абласнога краязнаўчага музея. Музей знаходзіцца ў будынку былога акруговага суда. Экспазіцыйная плошча 700 кв. У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянсу 18 - пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й паловы 19 ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур 18 ст. Экспануюцца творы беларускіх мастакоў, а таксама работы вядомых рускіх мастакоў, якія працавалі ў Беларусі. Музей арганізуе выставы, сустрэчы з мастачкамі і майстарамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Таксама пры музеі працуе дзіцячая мастацкая студыя, створана рэстаўрацыйная майстэрня.
-
Выбраныя даты:
27 лютага 1992
Музей створаны на загад Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.
-
Кіраўніцтва музея:
Таццяна Старынская, дырэктарка
Аляксандр Багацёнак, загадчык